пасіне́лы, ‑ая, ‑ае.

Які пасінеў. Уся пасінелая ад холаду бегла следам за Косцікам Аксіння, трымаючы ў руках яго торбачку з кнігамі. Пальчэўскі. Ягор.. безліч разоў бачыў гэты пачырванелы і пасінелы адначасова вечаровы Сож, зарэчныя лугі, пагорыстыя далягляды. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арпе́джыо,

1. прысл. Спец. Спосаб выканання акордаў, пры якім тоны, што іх складаюць, бяруцца не адначасова, а па чарзе, звычайна ад ніжняга да верхняга.

2. у адз. нескл.; мн. арпе́джыі, ‑яў, н. Сам акорд, які выконваецца гэтым спосабам.

[Іт. arpeggio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнамо́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Чорнага мора. Адчуванне, што яна [Валя] часцінка неабсяжнай, вялізнай краіны, дзе адначасова — бушуюць чарнаморскія штормы, на спалавелыя нівы падаюць ціхія дажджы, а над заснежанымі запалярнымі прасторамі яснее зусім не летняе неба... Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Камба́йн ’складаная машына, якая адначасова выконвае работу некалькіх механізмаў’ (ТСБМ), камба́й, канба́йн, комба́йн, кынба́й ’тс’ (Сцяшк.; Яшк. З жыцця; Сл. паўн.-зах.), камба́ер ’камбайнер’ (Сцяшк.). Запазычана праз рус. мову з англ. combine ’аб’ядноўваць, камбінаваць, спалучаць’ (< лац. combīnō ’злучаю дзве рэчы’) у 30‑х гадах XX ст. (Шанскі, 2 (К), 224).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кантрапу́нкт, ‑а, М ‑кце, м.

1. Від шматгалосся, заснаваны на адначасовым гарманічным спалучэнні некалькіх самастойных галасоў, а таксама навука пра разнавіднасці і правілы падобных спалучэнняў.

2. Аддзел тэорыі музыкі, прысвечаны вывучэнню такіх спалучэнняў.

3. Мелодыя, якая гучыць адначасова з асноўнай мелодыяй.

[Ням. Kontrapunkt.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Блэ́ндаць ’бадзяцца’, блэ́нда ’валацуга’. Гл. блы́ндаць ’тс’. Лічыцца запазычаннем з балт. моў. Урбуціс (Baltistica, V (1), 1969, 50 і V (2), 1969, 160), праўда, указаў адначасова і на няпэўнасць балтыйскай этымалогіі. Сапраўды, мы маем для бел. мовы дакладную адпаведнасць ва ўкр. дыял. бле́ндати, пле́ндати ’бадзяцца’, якое Рыхардт (Poln., 35) лічыць запазычаннем з польск. blędzieć, błą̃dzić.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наш, -ага, м., на́ша, -ай, ж., на́ша, -ага, н., мн. на́шы, -ых; займ. прынал.

1. Які належыць нам, які мае адносіны да нас.

Наша акруга.

2. у знач. наз. на́шы, -ых. Блізкія нам людзі, сваякі, таварышы (разм.).

Наведаць нашых.

Ведай (знай) нашых; няхай ведаюць (знаюць) нашых (разм.) — вось мы якія, вось з кім маеце справу.

І нашым і вашым (разм.) — адным і другім адначасова (служыць, дагаджаць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прызы́ў, ‑зыву, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прызываць — прызваць (у 2, 3 знач.).

2. зб. Людзі, адначасова прызваныя ў армію. Прызыў мінулага года.

•••

Ленінскі прызыў — масавае ўступленне працоўных у рады Камуністычнай партыі ў 1924 г., якое з’явілася водгукам на смерць У.І. Леніна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брудэрша́фт, ‑а, М ‑фце, м.

У выразе: піць брудэршафт або піць на брудэршафт з кім — замацоўваць сяброўства па застольнаму звычаю, паводле якога двое ўдзельнікаў адначасова п’юць свае чаркі, цалуюцца і гэтым устанаўліваюць узаемную дружбу і права звяртацца адзін да другога на «ты».

[Ням. Brüderschaft — братэрства.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́нахадзь, ‑і, ж.

Адзін са спосабаў конскага бегу, пры якім конь адначасова выкідвае і апускае то абедзве правыя нагі, то абедзве левыя. Коні шпаркай інахаддзю прамчаліся па матава-зялёным лузе, пакінуўшы на роснай траве дзве цёмныя дарожкі, пераплылі з ходу рэчку. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)