прашапяля́віць, ‑ляўлю, ‑лявіш, ‑лавіць; зак., што і без дап.
Шапялявячы, сказаць што‑н. — Што гэта ты, Мініч, спіш на занятках? — Мініч спалохана прахапіўся. Вінаватая ўсмешка заблукала на яго губах. Вучні зарагаталі. — Я не спаў усю ноч, — прашапялявіў Мініч. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прывы́клы, ‑ая, ‑ае.
Які прывык да чаго‑н., мае прывычку да чаго‑н. Праўда, назваць гэта «зацішшам» мог толькі хіба такі цярплівы, прывыклы да бою воін, як Шчарбацюк. Мележ. Прывыклае да цішыні вуха ўлавіла частае тупанне мноства ног. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Хлеб круглай формы пераважна з пшанічнай мукі. Ні раней, ні пасля Уля не піла такога чаю.. Гэта быў кіпень з чорнага аплеценага гляка. Кіпень з мёдам і кіславатай перапечкай. Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перыфра́з, ‑а, м. і перыфра́за, ‑ы, ж.
Выраз, які з’яўляецца апісальнай перадачай сэнсу другога слова або выразу (напрыклад, «цар птушак» замест «арол»). У «Баладзе аб уральскім ганку» А. Вялюгіна танк называецца «сынам Урала». Гэта і ёсць перыфраз. А. Макарэвіч.
[Грэч. períphrasis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паслу́шны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і паслухмяны. Я быў хлопец паслушны і любіў, калі мяне за гэта хвалілі. Колас. Я адзін, трэці дзень Мне паслушны плугі. Нядзведскі. Іду, мая мара, Паслушны табе — Я ў буднях жыцця сапраўды прытупеў. Чарнушэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пекната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.
Разм. Уласцівасць пекнага; прыгажосць. Лёс табе даў пекнату чараўнічую, дасць ён, напэўна, і шчасце вялікае. Дубоўка. Хто тварэц жыцця людскога, Волі, шчасця, пекнаты? Хто кладзе к жыццю дарогу? Ведай, моладзь, гэта — ты! Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скарасні́к, ‑а, м.
Разм.
1. Перадавы рабочы, які прымяняе скарасныя метады работы. А быць майстрам сва[ёй] справы, авалодаць тэхнікай, якая ў цябе пад рукамі, гэта і ёсць — быць скарасніком. Грамовіч.
2. Спецыяліст па скарасному руху. Машыніст-скараснік. Лыжнік-скараснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скі́слы, ‑ая, ‑ае.
1. Пракіслы. Скіслае піва. Скіслы суп. // Які стаў кіслым (пра малако). Скіслае малако.
2. перан. Разм. Які страціў бадзёрасць, упэўненасць, стаў вялым, сумным. — Ты што гэта нейкі скіслы? — першай заўважыла Каця Шрубейка, шустрая, маленькая дзяўчына. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Надумаць, прыдумаць што‑н. Я паціснуў плячыма: што сталася сёння з жонкаю? — Ты нешта ўдумала сабе? Сачанка. // Уздумаць. [Віктар:] — Толькі не ўдумай яму [кіраўніку] сказаць гэта ў вочы — на ўсё жыццё ворага нажывеш... Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарэ́ль, ‑і, ж.
Тое, што і стронга. — Гэта ж фарэлі, мы з таткам лавілі такіх! — з захапленнем паказаў на іх Томі. Лынькоў. Увогуле ж афарбоўка фарэлі няўстойлівая і залежыць ад колеру дна і ступені празрыстасці вады ў вадаёме. Матрунёнак.
[Ням. Forelle.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)