Расто́кі мн. л. ’развілка, перакрыжаванне дарог’ (Мат. Гом.). Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рахма́ніца ’сываратка’ (Мат. Гом.). Відаць, да наступнага слова, аднак матывацыя няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́дзень ’пацёртае месца, ссадзіна’ (Нас., Байк. і Некр.). Да наст. слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрыгля́ць ‘наразаць тонкімі скрылікамі’ (Сцяшк.). Да папярэдняга слова, параўн. скрыль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стаю́шка ‘дрывотня’ (Сл. Брэс.). Першапачаткова, відаць, ‘загарадка’, тады да наступнага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арце́ль. З рус. артель, дыял. артиль < цюрк. Неверагодна думка Равінскага–Корта, а потым Фасмера, 1, 89, пра італьянскую крыніцу рускага слова. Слова артельный засведчана ў помніках сярэдзіны XVII ст. (Порахава, Лексика Сиб. летописей, 163, аднак даціроўка Порахавай з XVI ст. не падмацавана). Няяснай застаецца цюркская крыніца слова. Малаверагодна думка Міклашыча, Türk. El., 2, 137, які звязваў слова з цюрк. ортак ’агульны’, орталык ’таварыства’ і іншымі аднакаранёвымі. Дзмітрыеў, а за ім Трубачоў бачаць крыніцу ў тат.-башк. артил ’рэзерв’ (Дзмітрыеў, Строй, 563; Трубачоў, Дополн., 1, 89). Трэба ўлічыць яшчэ і магчымасць сувязі рус. артель з цюрк. дзеяслоўным коранем ерт‑, ӓрт‑ ’весці за сабой’ (Радлаў, Опыт, 1, 790), пашыраным станавым суфіксам ‑іл: артіл ’быць вядзеннем’, ці ’тыя, хто за кімсь ідзе, світа, суправаджаючыя’. З рускай запазычана слова артель у іншыя славянскія мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́ліўка ’бручка, Brassica napus’ (ДАБМ, Касп., Мат. Гом.), каляўка ’тс’ (ДАБМ). Рус. асташ., пск., цвяр., наўг., пецярб. калевка ’тс’, наўг., пск., цвяр., велікал., уладз., калуж., а таксама ў рус. гаворках Прыбалтыкі каливка ’тс’. Рэгіянальнае ўтварэнне ад каліва ’бручка’, параўн. у такім значэнні наўг., пск., цвяр. калива. Структура апошняга слова не вельмі ясная; нельга прыняць меркаванне Смулковай, Балтызмы, 41, што крыніцай бел. слова з’яўляецца лат. kālis або літ. kõlis ’бручка’. Не выключаецца магчымасць утварэння слова на слав. тэрыторыі (параўн. варыятыўнасць лексемы: калика, калига, калива, каля і да т. п.). Адпаведная структура была ўжо ў мове, адкуль пайшла міграцыя тэрміна, магчыма, было некалькі зон, адкуль слова запазычана. Параўн. каліка (гл.). Бел. слова сустракаецца ў розных гаворках, што, відаць, сведчыць не столькі аб страце лексемы на большай тэрыторыі, колькі аб розных напрамках яе пранікнення.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пропуска́ть несов., в разн. знач. прапуска́ць;

бума́га пропуска́ет черни́ла папе́ра прапуска́е чарні́ла;

столо́вая пропуска́ет ты́сячи посети́телей стало́вая прапуска́е ты́сячы наве́двальнікаў;

пропуска́ть ле́нту че́рез пе́тлю прапуска́ць сту́жку праз пятлю́;

пропуска́ть дете́й вперёд прапуска́ць дзяце́й упе́рад;

пропуска́ть слова́ при чте́нии прапуска́ць сло́вы пры чыта́нні;

пропуска́ть заня́тия прапуска́ць заня́ткі; см. пропусти́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бу́сы ’пацеркі’ (Інстр. I, Сакал., Бяльк.). Рус. бу́сы, укр. бу́си. Слова, пашыранае пераважна на рускай моўнай тэрыторыі. У бел. мове, здаецца, з рус. Паходжанне слова няяснае. ёсць версія пра сувязь з *biserъ ’бісер’ (гл.); так Праабражэнскі, 1, 55; Шанскі, 1, Б, 237; Гараеў, 17. Супраць Фасмер, 1, 252; Бернекер, 58; Рудніцкі, 270. Сабалеўскі (РФВ, 67, 214) звязаў слова з бу́са ’лодка, карабель’ (< сканд. моў), па падабенству ракавін, з якіх рабіліся пацеркі, з лодкамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыя́мент ’дыямент’ (Нас., Касп.), дыяме́нт ’тс’ (БРС). Кюнэ (Poln., 52) мяркуе, што націск і фанетыка слова ўказваюць на запазычанне з польск. diament (< лац. diamantum, с.-лац. diamentum). Адносна польск. слова гл. Брукнер, 89. З польск. мовы запазычана і бел. дыяме́нт ’тс’ (БРС): націск тут з ускосных склонаў (польск. diáment, але diaméntu). У ст.-бел. мове слова вядома з XVI ст. у формах диаментъ, дияментъ, дыяментъ (гл. Булыка, Запазыч., 95). Параўн. дыяме́нтавы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)