Скасці́ць ‘сапсаваць’ (Нас.), ‘вылаяць’ (Касп.). Гл. касціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тудэ́й ‘там’ (Нас., Мат. Гом.). Гл. тудой.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ілкну́ць ’глынуць’ (Нас.). Пратэза і‑. Гл. лыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Моц ’трываласць, мацунак, моцнасць’, ’фізічная сіла’, ’аўтарытэт, магутнасць’, ’устойлівасць’, ’сіла, здароўе’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Мал., Шат., Касп., ТС, Сл. ПЗБ; гродз., КЭС; КЭС, лаг.), моца ’ўлада’, ’сіла’ (Нас.), ст.-бел. моцъ ’сіла, значэнне’, моць ’паўнамоцтва’ (Гарб.) запазычаны са ст.-польск. moc (Карскі, Труды, 312; Мядзв.; Кюнэ, Poln., 78; Пальцаў, Лекс. і гр., 38; Крапівін, Бел. лекс., 88; Булыка, Лекс. Запазыч., 208). Аналагічна моцны. Сюды ж моцна (моцно, моцнэ), мацнава́ты, моцнасць (Нас., Гарэц., Булг., Касп., ТС, Сл. ПЗБ), мацне́ць ’набірацца сіл, рабіцца мацнейшым’, мацне́ць ’сцягваць, узмацняць’ (ТСБМ, Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарка́н ’таракан’ (Нас., Жд. 1), тарка́нік, таркано́к ’малады таракан’ (Нас.). Гл. таракан; адсутнасць поўнагалосся тлумачыцца “падтрымліваючым уплывам” цюркскіх моў, калі прыняць сувязь са ст.-цюрк. таркан ’ганаровы тытул’, гл. Дабрадомаў, Бел. лекс., 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пратэ́са ’царкоўная харугва’ (Нас., Бяльк.), пратэ́сня ’тс’ (Нас.), пратасэ́я, пратасе́я (Гарэц., Мядзв., Шат., Касп., Др.-Падб.) ’хаўтурная харугва’ (бых., Рам. 8). Паводле Карскага (Труды, 425), з польск. procesja ’працэсія’ ад лац. prōcēssio ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прашко́да ’перашкода’ (Нас., трак., Сл. ПЗБ), прашко́дзіць ’перашкодзіць’ (брасл., Сл. ПЗБ). З польск. przeszkoda, przeszkodzić ’тс’. На базе запазычанняў утвораны бел. прашко́джваць ’праліваць па неасцярожнасці’, прашкажа́ць ’перашкаджаць’, прашко́дны, прашко́длівы ’шкодны’ (Нас.), гл. шкода.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысука́цца ’прымацавацца, далучыцца шляхам сукання’ (Нас., ТСБМ), ’размясціцца вельмі блізка; прывязацца, прычапіцца, прыдрацца’ (Нас., Жд., ТСБМ; пух., Сл. ПЗБ; ТС), прысучы́цца ’прывязацца’ (Ласт.), прысу́чыцца ’тс’ (ТС), прысучы́цца ’пасватацца’ (брасл., Сл. ПЗБ). Гл. сукаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нялёгкая (нілёхкая) ’нячыстая сіла’ (кіраўск., Нар. сл.), ’непераадоленая, шкодная сіла; злы лёс, д’ябальская сіла’ (Нас.). Табуізацыя на базе нялёгкі ’які цяжка перанесці’ (Нас.), гл. лёгкі; параўн. нячыстая < нячыстая сіла, някрытая ’тс’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няўце́йкам (невцёйком) ’нечакана; ненарокам’ (Нас.), ’ненарошна, выпадкова’ (Грыг.). Ад пяў цесць ’не паспяваць’ (Нас.), паводле Насовіча (там жа), ад «неўжывальн. цесць ’чакаць, мець надзею’, што выступае толькі ў саставе складаных дзеясловаў». Гл. зацей.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)