парабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

Разм. Праводзіць час, робячы што‑н.; займацца чым‑н. (ужываецца пераважна ў пытальных сказах). [Бруй:] — Здароў, Саўка! Што ты парабляеш там? Колас. [Надзя:] І што ж вы цяпер парабляеце? Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасце́ля, ‑і, ж.

Абл. Пасцель (у 1 знач.). Настаўнік перанёс лямпу ў другі, яшчэ меншы, пакоік, дзе стаяў яго просценькі дзеравяны ложак, лёг у пасцелю і чытаў: «Зорныя светы і іх насельнікі». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасцяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і пасцягваць. Гуменца, крытае саломай, Ад доўгіх часаў пасівела, Салома кудламі вісела, Яе вятры параздзімалі, А трохі хлопцы пасцягалі, На стрэху лазячы, бывала. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патаргава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., каго-што.

Разм.

1. Спытаць пра цану чаго‑н., прыцаніцца. — Купіў, не купіў, а патаргаваць можна, — у тым жа вясёлым тоне адказаў Янка. Колас.

2. Таргаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрактава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго.

Абл. Пачаставаць. Матушка ўстала, узяла папяросы, сама закурыла і гасцей патрактавала. Колас. Пэтэрле выняў з кішэні штаноў пачак цыгарэт, патрактаваў Венігера, і, пстрыкнуўшы запальнічкамі, абодва закурылі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахра́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Час ад часу, злёгку храпці. Старожка ўжо злёгку пахрапвала ў кухні на печы, а Лабановіч усё яшчэ не лажыўся. Колас. Андрэй са смакам пахрапвае, лежачы на спіне. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слабахара́ктарны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца слабым характарам, не мае цвёрдай волі. Мяккая і слабахарактарная Алена адступілася ад свайго гаспадарскага права. Колас. — Так!.. — згаджаецца Пятро. — Шкода Антона — слабахарактарны, а жонка гэтым і карыстаецца... Каршукоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сла́ўна,

1. Прысл. да слаўны.

2. безас. у знач. вык. Разм. Пра пачуццё задавальнення, якое адчувае хто‑н. Як прыемна пахне збожжа! А вакол — спакойна! Эх, як слаўна, як прыгожа, Хораша, прыстойна! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сы́шчыцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сышчыка, уласцівы сышчыку або належыць яму. Яны [лістоўкі] не тут, яны далёка, і як вачэй, панок, ні жмур, не знойдзе сышчыцкае вока яго [Данілы] лістовак і брашур. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

танкля́вы, ‑ая, ‑ае.

Не зусім тонкі, танкаваты. З другога боку высокая танклявая елка праціскае скрозь дубовыя галіны свае зялёныя калючыя лапы. Колас. [Вася] выбраўся на дарогу і непадалёк убачыў знаёмую танклявую постаць Валі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)