Буко́та1 ’ўзгорак на лузе, на якім расце вяз’ (слаўг., Яшкін). Утварэнне ад гукапераймальнага дзеяслова *bukati, дакладней ад яго «ўзмоцненай» формы *buk‑ot‑ěti ’гучаць, шумець і г. д.’ Да семантыкі параўн. бу́чаё (гл.), там і паралелі з іншых слав. моў. Параўн. яшчэ бу́хта, буко́та2, букта. Цікава, што ў бел. мове буко́та мае два значэнні: ’узгорак’ і ’глыбокае месца ў рацэ’. Дакладная семантычная паралель да гэтага — укр. бе́лебень ’узвышша’; ’глыбокае месца ў вадзе’ (аб матывацыі гл. пад бу́чаё).

Буко́та2 ’глыбокае месца’. Гл. бу́кта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́шні ’вясновы’ (КТС), ст.-рус. вешний, вешный (з XII ст.), а таксама весьнии (Сразн., 1, 248, 252), рус. вешний ’тс’; гэты ж корань ва ўкр. вешняк ’вадзяны млын, які працуе толькі ў час разводдзя’. Узыходзіць да прасл. vesna ’вясна’ > vesnьjь; захавалася толькі на поўначы ўсходнеслав. моўнай тэрыторыі, відаць, таму, што ў іншых славян vesna вельмі рана было выцеснена іншымі лексемамі; параўн., напр., чэш. jaro, серб.-харв. про́леће і г. д. Гл. яшчэ Праабражэнскі, 1, 79; Фасмер, 1, 309; Шанскі, 1, В, 83; КЭСРЯ, 79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лячы́ць, зах.-палес. лі́чытэ ’спыніць развіццё хваробы пры дапамозе лекаў ці іншых медыцынскіх сродкаў’ (Яруш., ТСБМ, Бяльк., Сцяшк., Сл. ПЗБ). Укр. лі́чити, рус. лечи́ть; польск. leczyć, каш. lečëc, палаб. lecĕ, чэш. léčiti, славац. liečiť; славен. lèčiti, серб.-харв. ле́чити, макед. лечи, лекува, балг. леча́, ц.-слав. лѣчити, ст.-слав. лѣчити. Прасл. lěčiti ’лячыць’, утворанае ад lěkъ > лек (гл.). Слаўскі (4, 104–105) супраць прыняцця тлумачэння Стэндэр–Петэрсена (Slav.-germ., 330), які лічыў прасл. lěčiti запазычаннем з прагерм. lēkjan ’тс’. Агляд л-ры гл. Фасмер (2, 477–478).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калю́ба ’качарга’ (Сцяшк.). У іншых крыніцах як быццам не адзначаецца. Этымалогія няясная, магчыма, знаходзіцца ў сувязі з рус. дыял. кал‑f кол‑: коляба ’крыўляка’, калябиться ’крыўляцца, ламацца’, каляга ’калека, бязногі’, каляжина ’вывернутае з коранем дрэва, корч’, каляжыться ’крыўляцца, ламацца’, каляжка ’нага, ножка’; параўн. яшчэ да семантыкі смал.* кальчушка ’крывая палка’ і ’крывая нага’. Відавочна, што пэўных доказаў мяркуемай сувязі няма, да таго ж наогул нельга выключыць магчымасць як памылковага запісу, так і недакладнай яго расшыфроўкі, іншымі словамі, аўтэнтычнай формай павіцца быць кацюба (Цыхун, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каўне́р ’каўнер’ (ТСБМ, БРС, Касп., Шат., Сцяшк.). У ст.-бел. мове ў формах колнеръ (1515), ковнеръ (1608); гл. Булыка, Запазыч., 162. У дыялектах мае і некалькі іншыя значэнні: ’пояс у штанах’ (Сцяшк. МГ), ’манжэты’ (каўнярцы́, Касп.), запазычана і ў іншых мовах. Параўн. рус. ковне́рь, ко́лнер, кавне́р і г. д. (са значэннем ’высокі футравы каўнер’), укр. ко́внір, ко́вмір. Непасрэднай крыніцай запазычання для ўсх.-слав. моў з’яўляецца польск. kołnierz (< с.-в.-ням. koller, kollier < франц. collier (< лац.). Фасмер, 2, 271; Слаўскі, 2, 367; параўн. яшчэ Кюнэ, Poln., 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нададзе́ць ’надакучыць’ (ваўк., лід., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), надодзёць ’надаесці, абрыднуць’ (ТС). Вытворнае ад дадзець ’тс’, што мае адпаведнікі ў іншых славянскіх мовах, на падставе якіх рэканструюецца прасл. *dodeti, прыставачны дзеяслоў ад *deti ’дзеяць, рабіць’, таксама ’гаварыць’; звяртае на сябе ўвагу аднолькавае развіццё семантыкі беларускага і паўднёваславянскіх слоў, параўн. балг. додея, макед. додее, серб.-харв. додщати ’надаесці, надакучыць, абрыднуць’, якая развілася на базе першаснага значэння ’дакрануцца, чапляцца’, параўн. тлумачэнне бел. дадзець ’задеть за живое’ (Нас.). Падрабязней гл. Цыхун, БЛ, 1974, 5, 48; ЕСУМ, 2, 102.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́рава ’куродым’ (ТСБМ, Мат. Гом.), ’пыл’ (Сл. паўн.-зах., Нар. лекс., Жыв. сл., Жд. 3). Ст.-бел. курава ’пыл’, якое Булыка (Запазыч., 181) памылкова лічыць запазычаннем з польскай мовы. Укр. курява ’тс’, польск. kurzawa, славац. kúrava ’тс’, н.-луж. kuŕava ’туман’, в.-луж. kurjawa ’тс’. Паўн.-слав. kurjava. Славен. kurjȃva ’саграванне’ мае іншую семантыку і не мае паралелей у іншых паўднёваславянскіх мовах. Параўн., аднак, серб.-харв. ку̀рњавити ’дыміць’, якое, калі яго параўнаць з польск. kurniawa, сведчыць аб паралельнай форме: прасл. kurnjava (Слаўскі, 3, 404). Да курыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасабе́йку ’паасобку, па сабе’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ). Беларускае. Утворана ад зваротнага займенніка сябе пры дапамозе прыстаўкі па‑ і суфікса ‑к‑y (Шуба, Прыслоўе, 63) — варыянта суфікса ‑к‑i (удоўжкі, ту́такі). Інфікс ‑й‑, магчыма, пад уплывам прыслоўяў: слуц. аднэйка ’аднойчы’, глус. двойкі ’двойчы’, тройкі ’тройчы’. У іншых слав. мовах лексемы адрозніваюцца суфіксамі: рус. арханг. поособице, польск. posobkiem, w posobicy, серб.-харв. по̀себице, по̀себно, макед. посебно (укр. зосібна) ’паасобку’, польск. posobnie, posobny, н.-луж. posobicy, чэш. posobný ’па чарзе, (ісці) адзін за адным’, ст.-слав. пособь ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тырпа́чык ‘зламаны ножык’ (Бяльк.). Відаць, варыянтная мясцовая форма да тарпа́чык, памянш. ад тарпа́к (гл.), адзначанага толькі як ‘спружыноўка’ побач з трапач ‘тс’ (рас., Шатал.), што можа разглядацца як форма з метатэзай ад трапаць (гл.); дзеяслоў тырпа́чыць ‘рэзаць, шаткаваць’ (Ян.), зафіксаваны ў іншай мясцовасці, пры трыпачыць ‘апрацоўваць зямлю спружыноўкай’ (рас., Шатал.) сведчыць на карысць такога паходжання. Дапускае магчымасць пры пачатковай змене к > т, напр., *карпачык ад карпаць2 ‘укараціць’ (гл.) або іншамоўны ўплыў — ад’ідэацыя іншых слоў, параўн. тур. tırpan ‘серп, каса’, гл. і наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лебязіць ’ліслівіць’ (Бяльк.). Укр. лебезувати ’заляцацца’, ’малоць языком’, лебедіти ’балбатаць’, ’спяваць’, ’канькаць’, рус. лебезить ’выдыгаць’, ’падлабуньвацца’, наўг. ’падманваць’ (лебезить), ’балбатаць, плявузгаць’, цвяр. ’лапатаць, гаварыць хутка’, смал. лебезила ’ліслівец’, кастр., наўг., перм. лебеза ’тс’ — другая ступень чаргавання галоснай асновы: рус. пск., перм., валаг. лабза, лабза і лобза ’ліслівец’, валаг., цвяр., уладз., тамб. лабзить ’удыгаць, дагаджаць, падлашч-вацца’, лобзать ’цалаваць’, славен. labęzati ’балбатаць, малоць’ і да таго падобныя экспрэсіўныя словы ў іншых слав. мовах (гл. Слаўскі, 4, 15; Фасмер, 2, 471; Бязлай, 2, 118) з асновай *lab‑ / ЧаЫі‑/*leb‑ (Покарны, 651, 655–657).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)