ка́ін, ‑а, м.

Пра здрадніка, злачынца (з біблейскага падання пра Каіна, сына Адама, які забіў свайго брата Авеля).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зюзю́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл. Весці лёгкую, вольную размову. Старыя ціхенька зюзюкаюць пра каня, пра карову. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лахма́ч, ‑а, м.

Разм. Пра чалавека з лахматымі ўскудлачанымі валасамі ці пра жывёл з густой касматай поўсцю; касмач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзіклі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які дзічыцца, пазбягае людзей (пра чалавека), недаверлівы, палахлівы (пра жывёлу). Дзіклівае дзіця. Дзіклівы кот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабаро́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Абярнуцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Хлопцы паабарочваліся. Збаны паабарочваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павымака́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Вымакнуць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Прахожыя павымакалі. Пасевы павымакалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразбіва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разбіцца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Талеркі паразбіваліся. Машыны паразбіваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пассо́ўвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Ссунуцца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Снапы пассоўваліся з воза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасхіля́цца, ‑яецца; ‑яемся, ‑яецеся, ‑яюцца; зак.

Схіліцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Вучні пасхіляліся над сшыткамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўліпа́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Уліпнуць — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Лісце паўліпала ў гразь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)