Васіле́ц ’журавель звычайны’ (КЭС). Параўн. таксама веселе́ц, вэсэ́лык ’журавель шэры, Grus grus L.’ (КЭС). Укр. весе́лик ’назва жураўля, якую трэба ўжываць, калі яны прылятаюць вясной, замест жураве́ль, іначай будзеш жури́тися ўвесь год’ (Грынч.). Такім чынам, васіле́ц < веселе́ц; усё да вясёлы (слав. *veselъ). Назва табуістычная па паходжанню.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адні́ны ’німфы ў Свіцязі’ (Мухл.) праз польск. undyna ’німфа’ з ням. Undine або непасрэдна з ням. Калі гэта так, новае запазычанне з характэрнай перастаноўкай зычных. Існуе таксама магчымасць іншага рашэння: з літ. vandẽnė ’німфа’ (Скарджус, 265). Апошняе да літ. vanduõ ’вада’ (гл. Фрэнкель, 1194) (Мартынаў, SlW, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадзі́ла ’рог каровы; той, хто бадаецца’ (Касп.). Беларускае ўтварэнне суфіксам *‑(i)dlo (што служыў для ўтварэння nom. instrumenti ў слав. мовах) ад дзеяслова бада́ць, басці́ (праўда, трэба было б чакаць *бадала < *boda‑dlo). Магчыма, такога ж паходжання і балг. боди́ло ’назва расліны’ (калі не з *bodylь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бро́днік ’вярба’ (Касп.). Рус. дыял. бро́дни́к ’вербавы хмызняк’, ’кара вярбы’. Калі гэта не нейкія другасныя формы (параўн. бел. брэд, брэднік, рус. бред, бреди́на вярба’), то пацвярджаецца этымалогія Бернекера, 83, і Фасмера, 1, 210, пра сувязь назв, вярбы (bred‑) з дзеясловам bresti bredǫ ’брадзіць’. Гл. брэд2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аддратва́ць ’крэпка пабіць (кнутом)’ (Шат.). Магчыма, ад дратва ’прасмалены канат’, але гэта вельмі прафесійная назва. Калі лічыць, што ад‑дратаваць паходзіць ад першаснага драць, марфалогію дзеяслова цяжка вытлумачыць, не прыняўшы версіі аб кантамінацыйным паходжанні слова на аснове тратаваць (< польск. tratować) і драць (Міхневіч, БЛ, 1973, 3, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сю́каць ’мачыцца’, сю́сіць ’тс’, сю́сі, сю́січкі — выклічнік ужываецца, калі дзіця прымушаюць памачыцца (Нас.). Параўн. укр. сю́кать, сю́сяти, рус. сю́катъ, сю́сить ’тс’, польск. siusiać. З сікаць (гл.) у выніку экспрэсіўнага змянення (Фасмер, 3, 822; ЕСУМ, 5, 494). У аснове, відаць, гукаперайманне, што перадае цурчанне, параўн. Горбач, Дитяч., 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Няве́сна, нэвёсна: Которую засваталі, то нэвесна (бяроз., Сл. ПЗБ). Магчыма, лакальны архаізм, калі ўлічыць балг. дыял. весна са ’з’явіцца, паказацца’: Не весна са huto един пат (Сб. за народни умотворения, 38, 105; паводле БЕР, 1, 137, ад вест, гл. весць, ведаць). Не выключана кантамінацыя ня‑ вестаʼХнявехна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пайстком ’дэталёва, падрабязна (расказаць)’ (Шн. 2), ’шчыра’ (Нар. сл., ушацк.), па‑істачком (по‑источком) ’тс’ (Мядзв.). Цёмнае слова. Варыянт пайстком, мабыць, скарачэнне слова, прыведзенага Мядзведкам. Калі зыходзіць са словаўтваральнай структуры, то яно можа ўзыходзіць да рус. точно, неточно; але канчатак указвае на першапачатковы назоўнік, накшталт *істопак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пашчэ́дры́цца, пошчэдрыцца ’памножыцца’ (ТС), па‑ шчэдраць ’тс’ (смал., маг., Бяс.). Да па‑ і шчадрыцца < шчадрэц ’шчодры вечар’. Звязана з павер’ем, што калі на шчодры вечар кладуць грошы пад абрус і сена на стале, то ў новым годзе яны будуць множыцца (гл., напрыклад, ілюстрацыю ў ТС, 5, 343).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лівандрэк ’лекі — забабоны ад урокаў у выглядзе чорных кавалкаў нейкай смалы, якую чапляюць, напрыклад, на рогі карове, калі яна ацялілася’ (КЭС, лаг.). Няясна. Магчыма, звязана паходжаннем са словам Levant ’Усход’, абазначаючы нейкі магічны сродак, які прыйшоў з Усходу, а другая частка з ням. Dreck ’бруд, кал’, ’дрэнь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)