сярэдневяко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сярэдневякоўя. Стаўшы на ўзгорку,.. відаць: чорная вежа сярэдневяковага княжага замка, шэрая касцельная вежа. Чорны. Прыбраныя ў свае сярэдневяковыя панцыры, сяляне галоднай Хеўсурэтыі .. пакінулі вельмі несамавітае ўражанне. Самуйлёнак. // Уласцівы для сярэдневякоўя; такі, як у сярэдневякоўі. Сярэдневяковы светапогляд. Сярэдневяковае мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

талісма́н, ‑а, м.

Паводле забабонных уяўленняў — прадмет, які прыносіць яго ўладальніку шчасце, удачу. У пацвярджэнне таго, што было сказана,.. [Лабановіч] дастаў свой «талісман» — акуратна і прыгожа напісаны карэспандэнцкі білет. Колас. [Уладзік:] — Адзін капітан, звалі яго Ларсен, меў такі талісман, то яго карабель ніякага шторму не баяўся. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́рмазны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тормаза (у 1 знач.). Тормазны рычаг. Тормазны кран. // З тормазам. Тормазнае кола. // Такі, дзе знаходзіцца тормаз або тормазнае прыстасаванне. Тормазная пляцоўка. Тормазныя тамбуры вагонаў.

2. Спец. Які мае адносіны да тармажэння (у 2 знач.). Тормазны працэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угры́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. угрыз, ‑ла; зак., каго-што (пераважна з адмоўем «не»).

Разм. З цяжкасцю адкусіць, разгрызці. Сухар такі цвёрды, што не ўгрызеш яго. □ Смешныя ў .. [Курта] выходзілі пячонікі: зверху вуголле, а ўсярэдзіне цвёрдыя, як камень, — ні ўкусіць, ні ўгрызці. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узаемасу́вязь, ‑і, ж.

Узаемная сувязь; сувязь паміж дзвюма і больш асобамі, арганізацыямі, з’явамі і пад. Узаемасувязь зместу і формы. □ Каб разграміць такі гарнізон, неабходна было мець добрую ўзаемасувязь і зладжанасць груп. Карпюк. В. Бялінскі падкрэсліваў шчыльную ўзаемасувязь, якая існуе паміж думкай і словам. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усе́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад усячы, усекчы.

2. у знач. прым. Спец. Такі, верхняя частка якога адсечана плоскасцю, паралельная да асновы. Усечаны конус.

3. у знач. прым. У граматыцы і літаратуразнаўстве — з усячэннем (у 2 знач.). Усечаная абрэвіятура. Усечаны верш. Усечаны дактыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ткале́ ’на ўсякі выпадак, хоць, хаця’ (слонім., Нар. словатв.), тка́ле ’ўсё ж, аднак’ (ганц., Ск. нар. мовы), ’толькі, адно’ (Сержп.), тка́ля ’можа, каб’ (лях., Цыхун, вусн. паведамл.), тколе́ ’жа, ж’ (пін., Жыв. сл.; Сл. Брэс.), тколэ́ ’усё-такі, усё ж, аднак’ (пін., Нар. лекс.). Відаць, да папярэдняга (гл.), ускладненае дадатковай канцавой часціцай ‑ле (< ‑*lě, параўн. але, гл. ESSJ SG, 1, 319). Менш верагоднае вывядзенне з тыке́ле, тыке́ля ’толькі’ (Ласт., 706) або з літ. tik ’толькі, адно’, лат. tikai ’тс’ (Санько, Крыўя, 1996, 1, 93).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распу́т1 ’дарога падчас ранняй вясны’: Белы сняжкі разойдуцца, / Быстры рэчкі разальюцца, / Сам к табе прыбуду / Па вялікаму распуту (Кос.). Да распу́цце (гл.) з маскулінізацыяй лексемы (не выключае, што толькі ў песенным ужыванні для захавання рытма і рыфмы) і ўзнаўленнем у сувязі з гэтым гістарычнага ‑т у корані. Параўн. рус. дыял. распу́та ’час, калі дарогі становяцца малапраезнымі; становішча дарог у такі час’.

Распу́т2 ’распуста, разбэшчанасць’ (Растарг.). Нульсуфіксальны субстантыў ад распу́тный ’разбэшчаны’ (Бяльк.), якое ўтворана ад распу́цін ’свавольнік, лайдак’ (Ян.), роспу́ціца ’распуснік’ (ТС), распу́ціцца ’згінуць (?)’ (Яшк. Мясц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Непамысло́та ’непрыемнасць’ (Сцяшк.), сюды ж niepamysnaść, nipamysłaść ’неспакой, устурбаванасць’ (Варл.), непамы́снасць, непамы́сносць ’непрыемнасць’ (Сл. ПЗБ). Утворана ад непамы́слны ’неадпаведны думцы, намеру, жаданню’ (Нас.), што, відаць, магло быць запазычана з польск. niepomyślny ’няўдалы, неспрыяльны’ (гл. Сл. ПЗБ); пра гэта сведчыць перш за ўсё фанетыка і лінгвагеаграфія — словы фіксуюцца пераважна на захадзе беларускай моўнай тэрыторыі; адзінкавае рус. кастрам. непомыс́ленныйтакі, які не падабаецца, не па душы’ можна разглядаць як самастойнае ўтварэнне са спалучэння *не по мысли ’не так, як думалася, меркавалася, хацелася’. Параўн. наўмысля, наўмысна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лябёдка1 ’машына для падымання і перамяшчэння грузу’ (ТСБМ, Сцяшк.). Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 72), дзе ўтворана ад ле́бедь (птушка). Аналагічна ў ням. KranKranich, франц. grue, чэш. jeřab ’журавель’ і ’кран’ (Трубачоў — дадатак у Фасмера, 2, 470).

Лябёдка2 ’маяран садовы, Majorana hortensis Moench’. (гродз., Кіс.). Да лебяда́ (гл.). Матывацыя: квітнеючая расліна па форме (контуру) падобна да лебяды, а пушыстае лісце мае такі ж шараваты колер. Параўн. падобныя назвы рус. кастр. лебёдка ’пустазелле ў збожжавых’, варон. лебеде́ц ’стрэлкі, Capsella bursa-pastoris L.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)