Сухапа́р (сухопа́р) ’тушаная бульба’ (ПСл), сухо́парка ’бульба, звараная ў лушпінах; чышчаная вараная бульба’ (стол., ЖНС), сухапа́рнікі ’смажаная бульба, парэзаная скрылькамі’ (брагін., З нар. сл., Ян.), сухопэ́рка ’бульба, звараная з лушпінамі’ (Сл. Брэс.), сухапа́рымбез вады, гарачым паветрам’ (Бяльк.), сухапа́рам ’хутка’ (Сл. Брэс.), ’недарэчна’ (Мат. Маг.), сухо́паркам, сухо́парком ’сухама (усухамятку)’ (Сл. Брэс.), сухо́парком ’тс’ (кобр., Нар. лекс.), ’без рошчыны, без заквашвання’ (драг., З нар. сл.), сухопа́ры ’худы’ (Сцяшк. Сл.), сухапа́рная лазня ’гарачыня без вады’ (Варл.), сухапа́рнік ’частка паравога катла’ (ТСБМ), ’адстойнік для малака’ (Жд. 3). Укр. палес. сухопа́рам ’нечакана, хутка, спехам’, рус. сухопа́рый ’хударлявы, худы’, чэш. suchopár ’месца, выпаленае насуха’, славац. ’сухая, неўрадлівая глеба’, чэш. дыял. suchoparný ’туберкулёзны’, серб.-харв. sȕhoparan ’непрыпраўлены, без прыпраў, просты’, макед. сувопарен ’сухі, нудны’. Відавочна, да сухі і па́рыць (гл.), параўн. Варбат, Слав. языкозн., V, 116–117; прасл. *suxoparъ(jь) з развіццём семантыкі ’замяшаны, зроблены ўсухую (без вады, без прыпраў, без заквашвання)’ → ’худы (чалавек)’ → ’хуткі’, ’нудны’, гл. Варбат, Морфон., 60–61, дзе на аснове бел. сухо́паркамбез заквашвання, без рошчыны’ другая частка гэтага слова суадносіцца з *pьrati (гл. праць) з падаўжэннем кораня менавіта ў спалучэнні, чаму няма падстаў. Параўн. яшчэ Трубачоў (Фасмер, 3, 814), які рус. сухопа́рый выводзіў ад сухо‑ і пар. Відаць, тут адбылася генералізацыя першаснага значэння ’звараны (смажаны) без прыпраў, посны, нішчымны, без вадкасці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ікла́ты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і ікласты. Без тапароў, без піл іклатых — Навошта дошкі і цвікі! — Надзейны дом сабе лапатай Майструем мы, франтавікі. Прануза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

існава́нне ср., в разн. знач. существова́ние; (наличие в быту — ещё) бытова́ние;

заста́цца без сро́дкаў для ~ння — оста́ться без средств к существова́нию;

я не ве́даў пра ~нне тако́й кні́гі я — не знал о существова́нии тако́й кни́ги

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыда́так м.

1. род. прыда́тка анат. прида́ток;

рагавы́ п. — рогово́й прида́ток;

2. род. прыда́тку (что-л. несамостоятельное) прида́ток;

3. род. прыда́тку прида́ча ж.;

памяня́ць без ~тку — обменя́ть без прида́чи;

4. род. прыда́тка грам. приложе́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сям’я́ ж., в разн. знач. семья́;

галава́ сям’і́ — глава́ семьи́;

дру́жная с. — дру́жная семья́;

с. пчол — семья́ пчёл;

с. славя́нскіх моў — семья́ славя́нских языко́в;

у ~м’і́ не без вы́радкапосл. в семье́ не без уро́да

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагавары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак.

1. чаго і без дап. Сказаць многа чаго-н.

Н. лішняга.

Н. кампліментаў.

2. на каго (што) і без дап. Узвесці паклёп.

Н. на дзяўчыну.

3. што. Запісаць на спецыяльнае прыстасаванне для гуказапісу (дыктафон і інш.).

4. што. Тое, што і загаварыць² (разм.).

Нагаварыць сорак бочак арыштантаў (разм.) — расказаць шмат неверагодных гісторый.

|| незак. нагаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напі́цца, -п’ю́ся, -п’е́шся, -п’е́цца; -п’ёмся, -п’яце́ся, -п’ю́цца; напі́ўся, -піла́ся, -ло́ся; напі́ся; зак.

1. чаго і без дап. Выпіць чаго-н., каб наталіць смагу; папіць.

Н. вады.

2. Дайсці да стану ап’янення.

Н. на вяселлі.

3. перан., чаго і без дап. Насыціцца, прасякнуцца чым-н.

Напіцца (насмактацца) крыві чыёй (разм., неадабр.) — памучыць каго-н., паздзекавацца з каго-н.

|| незак. напіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ду́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

1. Тое, што склалася ў працэсе мыслення, разважанняў.

Слушная д.

Новая д.

2. Ідэя, намер, жаданне.

З’явілася д. напісаць рэцэнзію на кнігу.

3. Погляд на што-н., меркаванне аб чым-н.

Мы з вамі адной думкі.

Грамадская думка — погляд шырокіх колаў грамадскасці на што-н.

Без задняй думкі — шчыра, без скрытага намеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шту́рхацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. Штурхаць каго-н. іншага або адзін аднаго.

Ш. ў натоўпе.

2. перан. Быць дзе-н. у цеснаце, таўкатні (разм.).

Ш. ў аўтобусе.

3. у што. Штурхаць што-н., імкнучыся пранікнуць куды-н. (разм.).

Ш. ў дзверы.

4. Знаходзіцца, бадзяцца дзе-н. без асобага занятку, без мэты (разм.).

Ш. па базары.

|| наз. шту́рханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́лівак, ‑ліўка, м.

Яйцо, знесенае без шкарлупіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)