сёмуха, ‑і, ДМ ‑мусе, ж.

Адно са свят праваслаўнай, царквы, якое святкуецца ў пяцідзесяты дзень (праз сем тыдняў) пасля вялікадня. Яблыкі першыя знялі па маладым садзе. .. Хоць у пограб сып. Да сёмухі будуць ляжаць... Мыслівец. Пасля сёмухі сонца як бы стала на адным месцы і няшчадна смаліла. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звані́ца, ‑ы, ж.

Вежа для званоў над будынкам царквы або пры царкве. Адзванілі даўно на званіцах званы, Адшумелі на вечах даўно палачане. Грахоўскі. Аднойчы сярод белага дня ўдарыў на царкоўнай званіцы самы большы звон, які звычайна склікаў людзей, на пажар. Хведаровіч.

•••

Глядзець са сваёй званіцы на каго-што гл. глядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вячэ́рнікі ’госці нявесты, вясельны поезд’ (Касп.). Рус. смал. вечерник ’удзельнік вяселля’, вечерники ’радня, сваякі нявесты, якія адвозяць пасцель і падарункі’ (СРНГ). Рус. і бел. ад вечерние ’тс’. Параўн. смал. вечерние ’госці, якія праводзілі жаніха і нявесту да царквы’ і г. д. (СРНГ). Апошняе ў выніку субстантывацыі або ад выразу тыпу «вячэрнія госці». Трэба адзначыць, што і разглядаемае слова магло таксама ўтварыцца ў выніку семантычнай кандэнсацыі выразу «вячэрнія госці».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Люцы́пар, люцы́пер ’д’ябал’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас., Бяльк.), ст.-бел. люциферъ, люциперъ, люцыперъ ’тс’ (XVII ст.), запазычаны са ст.-польск. lucyper, lucyfer (лац. lūcifer ’той, хто прыносіць святло’: lūx, lūcis ’святло’, ferre ’несці’), ’д’ябал’, ст.-польск. і ’Венера’. У некаторых айцоў царквы — гэта імя ўзбунтаванага анёла, скінутага ў пекла. Аналагічна і франц. lucifer ’сатана’, ’Венера’ (Слаўскі, 4, 362–363; Кюнэ, 73; Зайцава, Лінгв. дасл., 69; Булыка, Лекс. запазыч., 176).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́каўка1, ма́кыўка ’плод маку, галоўка’, ’верхняя частка чаго-небудзь (галавы, купала царквы, гары’ (ТСБМ, Грыг., Нас., Шат., Яшк., Мат. Гом., Ян., Сл. ПЗБ), ’рэпіца ў каровы’ (пух., З нар. сл.), гарадоц. макавіца ’тс’ (Сл. ПЗБ). У выніку намінацыі з макавая галоўка. Да мак (гл.).

Ма́каўка2, макоўка ’гарлачык белы, Nymphaea alba L.’ (гом., Кіс., Ян.) утварылася ў выніку семантычнага пераносу паводле падабенства з макаўка1 (гл.); параўн. укр. ма́ківка ’кветка маку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сабо́р1 ’у дарэвалюцыйнай Расіі — сход службовых ці выбарных асоб’, ’сход ці з’езд прадстаўнікоў вышэйшага духавенства хрысціянскай царквы’, ’галоўная або вялікая царква ў горадзе, манастыры’ (ТСБМ), ’царква’ (Сцяшк.). З рус. собо́р ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 56), якое запазычана з царкоўнаславянскай, параўн. ст.-рус. съборъ, ст.-слав. съборъ, першапачаткова ’сход духавенства’ < прасл. *sъbrati. Калька з грэч. συναγωγή ’сход’. Гл. Фасмер, 3, 704 з літаратурай.

Сабо́р2 ’куча’ (Сл. ПЗБ), ’набор’ (Нар. лекс.). Гл. субор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патрыя́рх, ‑а, м.

1. Кіраўнік роду ў родавым грамадстве.

2. перан. Стары і вельмі паважаны чалавек у якім‑н. калектыве. // каго-чаго. Старшы і найбольш выдатны ў якой‑н. галіне дзейнасці чалавек. У Бруселі яго [Карловіча] благаслаўляе сам патрыярх польскіх гісторыкаў Іяхім Лелевель. Г. Кісялёў.

3. Вышэйшы духоўны тытул служыцеля праваслаўнай царквы. // Асоба, якая мае гэты тытул.

[Грэч. patriarchēs — роданачальнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́шчарблены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вышчарбіць.

2. у знач. прым. Са шчарбінамі на лязе (пра нож, сякеру і пад.). Узяў кошык, акраец хлеба і жаўтлявы, мяккаваты шматок сала, вышчарблены братаў складанчык на шнурку. М. Стральцоў. // З пашкоджанай паверхняй чаго‑н., з выламаным краем. За мостам відаць былі сляды вайны: руіны нейкай царквы, вышчарбленая сцяна. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сабо́р, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. У дарэвалюцыйнай Расіі — сход службовых ці выбарных асоб. Земскі сабор.

2. ‑у. Сход, з’езд прадстаўнікоў вышэйшага духавенства хрысціянскай царквы.

3. ‑а. Галоўная або вялікая царква ў горадзе, манастыры. Кафедральны сабор. □ Мікалаеўскія саборы ўрачыста і гучна блямкнуў звон. Асіпенка. Саборы збудаваны хітра і з толкам: І ловяць, і страшаць, і глушаць цябе. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свяшчэ́ннік, ‑а, м.

Духоўнае званне ў праваслаўнай царкве, прамежкавае паміж епіскапам і дзякам. // Асоба, якая носіць гэта званне; служыцель рэлігійнага культу, які праводзіць богаслужэнне. Дзед пісьменніка быў, як вядома, уніяцкі свяшчэннік, а бацька перасяліўся ў Маскву, дзе працаваў урачом і дзе нарадзіўся Ф.М. Дастаеўскі. В. Вольскі. Прыбытак з царквы бралі сабе свяшчэннікі, а мы перабіваліся так-гэтак. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)