Расані́ца ’расада, капусныя насенныя ўсходы’ (Мал.). Дээтымалагізацыя незафіксаванага, але цалкам магчымага *раса́дніца (гл. расада) у выніку асіміляцыі групы ‑дн‑ на стыку марфем, ускладненая пераносам націску. Параўн. серб. са́дница ’сажанец’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Наза́ўша ’назаўсёды’ (зэльв., Жыв. сл.), назаўшэ ’тс’ (Сл. ПЗБ). Цалкам запазычана з польск. na zawsze ’тс’ або ўтворана на мясцовай глебе пры дапамозе прыназоўніка на ад польск. zawsze, гл. зиўшэ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
забяспе́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.
1. каго-што. Даць дастатковыя матэрыяльныя сродкі для жыцця.
З. сваю сям’ю прадуктамі.
2. каго-што, чым. Даць чаго-н. у неабходнай колькасці.
З. горад электраэнергіяй.
3. што. Зрабіць цалкам магчымым, сапраўдным, рэальна выканальным.
З. мір ва ўсім свеце.
З. выкананне плана.
|| незак. забяспе́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. забяспе́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак. забяспе́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. забеспячэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ушчыльні́ць, -ыльню́, -ы́льніш, -ы́льніць; -ы́льнены; зак.
1. што. Зрабіць больш шчыльным (у 1 знач.), сціскаючы.
У. глебу.
У. сіласную масу.
2. каго-што. Засяліць больш, шчыльней ці ўсяліць каго-н. да каго-н. дадаткова.
У. кватэру.
У. жыльцоў.
3. перан., што. Запоўніць цалкам, зрабіць больш насычаным.
У. рабочы дзень.
Ушчыльнены графік работ.
У. тэрміны жніва (скараціць, сціснуць).
|| незак. ушчыльня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. ушчыльне́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
на́чыста, прысл.
1. Без памарак, канчаткова. Лепшыя канспекты, як правіла, былі ў Васіна, які адзін рэгулярна перапісваў іх начыста. Карпаў. // Вельмі чыста. Аніводнай непатрэбнай зёлкі не расло пад .. [чайнымі кустамі] — усё было начыста выпала[т]а. Маўр.
2. Цалкам; поўнасцю. Спалілі фашысты ўсё начыста. Людзей каго пазабівалі, а каго ў Нямеччыну пагналі. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угра́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. уграз, ‑ла; зак.
Засесці, увязнуць у гразі. — На поплаве ледзь не ўгразлі, — дадаў, пасмялеўшы, Максім. Хомчанка. // перан. Разм. Трапіўшы ў якое‑н. становішча, не знайсці сіл, магчымасці выйсці з яго. Угразнуць у даўгах.
•••
Угразнуць па вушы ў чым — цалкам, поўнасцю аддацца чаму‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Суздро́м ’цалкам, як ёсць; разам’ (Нас., Гарэц.; слуц., Сержп. Прымхі, ТС, Ян., Мат. Гом.), ’хутка, адразу’ (Сцяшк.), су́здрам ’зусім, поўнасцю’ (Ласт.), сюды ж суйздром (з няясным значэннем, Ц. Гартны), суздро́мны (суздромныя ніткі, лён), ’лён пасля апрацоўкі церніцай’, ’ніткі без дадатковай апрацоўкі’ (Ян.), ’лён, абчэсаны на грэбень’ (гом., Нар. сл.), ’зроблены, пашыты з грубага палатна’ (Нар. Гом.). Прыслоўе ў форме Тв. скл. наз. *суздро (Карскі 2-3, 75 без зыходнай формы), якое ад су- і *здро ’зрок’, з устаўным ‑д‑, параўн. польск. do zdra ’зусім, цалкам’, г. зн. ’з усім, што пападае ў поле зроку’, адкуль ’ніткі, валакно, поўнасцю апрацаваныя’. Параўн., аднак, укр. аргат. з уздром, с потрухом ’цалюсенькі’ (Горбач, Арго, 169), гл. ву́здро, у́здор, здро. Няясна, як беларускія словы суадносяцца з рус. дыял. создо́м ’часта дыхаючы; хутчэй, адразу, зусім, цалкам’; якое Варбат узводзіць да *zьd‑ з прэфіксам *sъ‑ паводле польск. zidki ’хуткі’ (Этим. иссл., 1988, 64).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заглы́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак., у што.
Разм. Зайсці, заехаць, пранікнуць у глыб чаго‑н. Заглыбіцца ў лес. □ [Бацька з Алесем] спусціліся з тэрасы на круг гонару і заглыбіліся ў адну з радыяльных алей. Караткевіч. // перан. Цалкам аддацца якому‑н. занятку, унікнуць у сутнасць якой‑н. справы. Малашкін заглыбіўся ў працу над дакладам. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўзабыццё, ‑я, н.
Стан, блізкі да забыцця (у 2, 3 знач.). Маўклівыя .. [адпачываючыя] ляжалі ў адных і тых жа пазах, узіраліся ў блеклае восеньскае сонца і нібы прыслухоўваліся да саміх сябе, цалкам аддаючыся дрымотнаму паўзабыццю. Лынькоў. [Маладзіца] разамлела ад гарачага дыхання матора і бесклапотнасці і цяпер у паўзабыцці адкінулася на спінку сядзення. Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Парла́мент ’вышэйшы заканадаўчы орган буржуазнай дзяржавы, заснаваны часткова або цалкам на выбарных органах’ (ТСБМ). З рус. парла́мент ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83). У рус. м. праз польск. parlament ад італ. parlamento ’абмеркаванне, перагаворы, сход’ (Брукнер, 396; Фасмер, 3, 208).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)