абцягну́ць, ‑цягну, ‑цягнеш, ‑цягне; зак., што.

1. Паправіць, прывесці ў парадак адзенне і пад., пацягнуўшы ўніз. [Жэнька] глянула з замілаваннем на сваю ляльку Ганульку, якая спала побач з ёю, абцягнула на ёй сукенку. Крапіва.

2. Туга нацягнуўшы, абшыць, абабіць што‑н. тканінай і пад. Абцягнуць скурай крэсла.

3. Апусціць, адцягнуць. Бялізна абцягнула вяроўку.

4. Абвесці што‑н. чым‑н.; абгарадзіць. Абцягнуць агарод дротам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распя́ць, разапну, разапнеш, разапне; разапнём, разапняце; зак., каго-што.

1. Прыбіць цвікамі да крыжа рукі і ногі (старадаўні спосаб пакарання). Дрот калючы. Вышак многа. Кулямётчыкі не спяць. Спевакоў за песню могуць На крыжы распяць. Маляўка.

2. Расправіўшы, туга нацягнуць. Добра, што Кастусь, які ехаў па малако, захапіў брызент: распялі яго, прымацаваўшы да калёс, і так пратрымалі больш гадзіны над ягнятамі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сі́лас, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Сакавіты корм для жывёлы, які атрымліваецца пры заквашванні здробненых кармавых культур у спецыяльных збудаваннях (вежах, траншэях, ямах і пад.). Закладка сіласу. □ У першы год свайго гаспадарання, калі туга было з кармамі, Шаманскі прапанаваў Міхалу Кахновічу абіраць людзей і касіць асаку на сілас. Дуброўскі.

2. ‑а. Спец. Вежа або яма для захавання такога корму.

[Ісп. silos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цеціва́, ‑ы, ж.

1. Частка лука — струна або тонкая вяроўка, якая сцягвае яго канцы. На пругкім луку, выгнутым з ляшчыны, яшчэ пяе ледзь чутна цеціва. А. Вольскі. Стаў [стралок] у патрэбную паставу, ускінуў лук, нацягнуў цеціву. «Маладосць».

2. Спец. Туга нацягнутая вяроўка, трос у некаторых механізмах, прыладах. Цеціва лучковай пілы.

3. Спец. Бакавая нахіленая бэлька лесвіцы, у якую ўстаўлены канцы прыступак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́тыць (пры́тыты) ’несці цяжкае, валачыць’ (Клім.). Параўноўваюць з серб.-харв. пр̏тити ’накладваць, узвальваць на спіну’, у̀прити ’ўзваліць цяжар на спіну’ (Талстой, Лексика Пол., 17). Запрудскі (дыс., 27) адносіць сюды ж запры́цьтуга завязаць пры дапамозе закруткі’ (ваўк., Сл. ПЗБ) і пры́тны ’круты’ (гл.) (навагр., Сцяшк.), выводзячы зыходную семантыку ’круціць’. У такім выпадку з’яўляецца працягам прасл. *prъtiti, прадстаўленага ў пры́ткі ’хуткі, вёрткі’ (гл.); да семантыкі параўн. кру́чаны ’непаседлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пату́га1, поту́гатуга, журба’ (ТС). Да туга́ (гл.). Прыстаўка па‑ і націск на у́ пад уплывам семантычна блізкай лексемы пату́гі2 ’цяжкасці фізічныя’.

Пату́га2, пату́гі ’напружанне ўсіх сіл, напружанае скарачэнне мышцаў’, ’напружаныя намаганні, спробы зрабіць што-н.’, ’хвароба пры родах’ (ТСБМ, Нас.). Укр. поту́га ’сіла моц’, ’войска’, якое, магчыма, з польск. potęga, рус. поту́ги ’напружанні’, по́туг ’цеціва’, кур. поту́жный ’парывісты (вецер)’, ту́жить ’нацягваць’, польск. potęga ’сіла, моц’, tężeć ’цвярдзець’, чэш. tužiti, славац. tužiť ’умацоўваць’. Паўночна-славянскае. Да тугі́ (гл.) > ту́жыцца ’напружваць мускулы’, тужэ́ць ’станавіцца тугім’, патужэ́ць ’пацвярдзець’ (ТСБМ, Некр.). Утворана, як і літ. pãstangos ’патугі, намаганні’ (< pastìngti ’застыць, замерзнуць, задубець’), пры дапамозе прыстаўкі па‑ (< прасл. po‑). Сюды ж патужні ’цяжкі, няўдалы (пра зіму)’ (Доўн.-Зап., Песні), патужны ’моцны (вецер)’, ’шматводны ад поўных прытокаў’, воран. ’ладны, бойкі’ (Сцяшк. Сл.), патужнасць ’сіла, моц’ (Нас.).

Пату́га3, пату́жнасць ’дапамога’ (Нас.), пату́жнік, поту́жникъ ’саўдзельнік, памочнік’, ’здаровы работнік’ (Гарб., Нас.). Семантычна-словаўтваральны сінонім з лексемай по́‑мач (< прасл. pomogtьпаўн.-слав. tǫgъ/tęga). Да пату́га1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спры́та ‘прыстасаванне (кол), з дапамогаю якога моцна сціскаецца вяроўка пры звязванні паклажы, закрутка’ (Сцяц. Сл.), сюды ж спры́ціць ‘моцна звязаць (спавіць)’ (там жа), спры́ціцца ‘загінуць, памерці’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. запры́цьтуга звязаць пры дапамозе закруткі’ (ваўк., Сл. ПЗБ), пры́тны ‘круты’ (Сцяшк.), што дазваляе суаднесці з *prъtiti ‘круціць , роднасным літ. spráusti ‘уціскваць’, sprũsti ‘вырывацца, выслізгацца’. Гл. прыткі1, прытыць. Сюды ж, відаць, спры́ты ‘ражкі (у коласе)’ (Сцяшк. Сл.) на аснове вобразнага пераносу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пло́тно нареч.

1. (сплошь, вплотную, без щелей) шчы́льна; мо́цна;

пло́тно закры́ть дверь шчы́льна зачыні́ць дзве́ры;

пло́тно прижа́ться мо́цна прыці́снуцца (прытулі́цца);

2. (крепко) мо́цна; (массивно) то́ўста, дзябёла, гру́ба, обл. га́матна; (густо) ча́ста; гу́ста; (твёрдо, туго) цвёрда; ту́га;

пло́тно уто́птанный снег шчы́льна (ту́га) утапта́ны снег;

пло́тно населённая страна́ гу́ста насе́леная краі́на; см. пло́тный 1, 2;

3. (сытно) сы́тна; (хорошо) до́бра;

пло́тно пое́сть сы́тна (до́бра) пад’е́сці; см. пло́тный 4;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчамі́ць, шчэміць; незак., што.

1. Раздражняць (скуру і пад.). Перав[я]сла рукі шчэміць, Сноп ісці скакаць гатоў. Цётка.

2. Выклікаць адчуванне тупога болю. Туга шчаміла сэрца.

3. Выклікаць сум, тугу, адчуванне прыгнечанасці і пад. Шмат зазнаў я горычы з нудою, Што шчаміла, мучыла, пякла... Багдановіч. Смутак жа па .. [сябрах] яшчэ такі свежы ў сэрцы Максіма, яшчэ такім пякучым болем шчэміць душу, што нібы гэта здарылася ўчора. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уны́ние ср. марко́та, -ты ж.; туга́, -гі́ ж.; сум, род. су́му м., сму́так, -тку м., журба́, -бы́ ж.; (скука) нуда́, -ды́ ж.;

впасть в уны́ние замарко́ціцца (затужы́ць, засумава́ць, засмуці́цца, зажуры́цца, занудзі́цца).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)