выгіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выгнуцца.
2. Згінацца то ў адзін, то ў другі бок, прымаць звілісты напрамак. К[у]рчылася, выгіналася шэра-цёмная гадзюка. Грамовіч. То цераз алешнік, то праз дубнякі, То борам, нібыта жалезная змейка, Паўзе, выгінаецца вузкакалейка. Зарыцкі.
3. Зал. да выгінаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пянька́, ‑і, ДМ ‑ньцы, ж.
Канаплянае валакно. [Нямко] то плёў лапці, то віў з пянькі путы, то вымайстроўваў якую-небудзь штуку з чачоткі. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхліста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Тое, што і расхрыстаць. Усхадзілася мяцеліца, Расхлістала кажушок; То ўзвіецца, то пасцелецца, То адскочыцца на крок. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́шкам, прысл.
Разм. Пяшком. Салдат то пешкам ішоў, то ехаў, як траплялася. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сям, прысл.
У выразах: то там, то сям; там і сям гл. там.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачака́льня, ‑і, ж.
Тое, што і чакальня. Прывялі нас ні то ў нейкі клуб, ні то ў пачакальню вакзала. Сачанка. Не так каб рэдка .. [Казімір] і сустракаўся з ёю — то ў сталоўцы, то на заводскім двары, то ў дырэктарскай пачакальні, — але ні разу не выпадала як след пагаварыць. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
медаву́ха, ‑і, ДМ ‑вусе, ж.
Разм. Хмельны напітак з мёду. Гаспадар наліваў у шклянку то самагонкі, моцнай, як агонь, то медавухі, то віна. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заі́нелы, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты інеем. Заінелае акно. □ У начной шэрані значыліся то заінелыя голыя бярозы, то дачныя будынкі, то мачты з правадамі высокага напружання. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абы́¹, злуч.
1. Далучае ўмоўныя і мэтавыя даданыя сказы; ужыв. пераважна з часц. «толькі».
Усё будзе добра, абы толькі на зямлі быў мір.
Ты хочаш прымірыць усіх, абы ціха было.
2. Ужыв. з даданымі сказамі часу; адпавядае злуч. «толькі», «як толькі» (разм.).
Абы вольная хвіліна, то яе ўжо ў хаце няма.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
то́ бишь союз, прост., обл. гэ́та зна́чыць, ці бо.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)