Райда́к ’балбатун’ (лід., Сл. ПЗБ). Асабовы назоўнік з семантыкай ’схільны да пэўнага дзеяння’, параўн. спявак. Гл. рэйдаць, райдоліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зва́длівы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які мае адносіны да звадкі. Звадлівыя адносіны.

2. Схільны да звадак. Звадлівы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трука́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Чалавек, які выконвае трукі (у 1 знач.).

2. Чалавек, схільны да трукацтва (разм.).

|| ж. трука́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. трука́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кля́ўзны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які заключае ў сабе кляўзу. Кляўзнае пісьмо. // Які займаецца кляўзамі; схільны да кляўз. Кляўзны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаду́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Схільны да самадурства, які дзейнічае толькі па свайму капрызу.

2. Заснаваны на самадурстве. Самадурныя планы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Няўро́чны (няурочный) ’незвычайны’ (Яруш.). Гл. уро́чны, сярод значэнняў якога ’схільны да ўрокаў’ (гл. няўрокам) і ’пэўны, дамоўлены, вызначаны’ (гл. рэкнуць, рэкці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памярко́ўны, -ая, -ае.

1. Падатлівы, які лёгка прыстасоўваецца да іншых.

П. чалавек.

2. Які выяўляе мяккасць, цярпімасць; добразычлівы.

П. тон выступлення.

3. Які прытрымліваецца сярэдзіны, не схільны да крайнасцей.

Памяркоўныя погляды.

|| наз. памярко́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піэты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Прыхільнік піэтызму (у 1 знач.).

2. Кніжн. Чалавек, схільны да піэтызму (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

восприи́мчивый

1. (легко воспринимающий) успрыі́млівы, успрыма́льны;

2. (склонный к чему-л.) схі́льны (да чаго), пада́тлівы (на што).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Натурлівысхільны да самадурства, упарты, капрызны’ (Гарэц., Анім., Сл. ПЗБ, Яўс.), ’наравісты’ (Нас., Бяльк., ТС). Да натура, літаральна ’той, хто паказвае свой характар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)