Крупе́ня ’крупяны суп’ (ТСБМ, Нас., Нік. Очерки, Бяльк., Касп., Мат. Маг., Нар. сл., Шатал., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з літ. kruopiẽnėсуп з крупы’. Суфіксацыя, характэрная для літоўскай мовы. Параўн. іншыя назвы страў, утвораныя пры дапамозе той жа словаўтваральнай мадэлі: лапеня, раўчэня (Лаўчутэ, Лекс. балт., 20; Лаўчутэ, Балтизмы, 115).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мо́рква, ‑ы, ж.

1. Агародная культура сямейства парасонавых з саладкаватым аранжавага колеру караняплодам. Побач зелянелі густыя градкі морквы. Якімовіч.

2. зб. Караняплоды гэтай расліны як ежа. Тушаная морква. Суп з морквай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разагрэ́цца, ‑грэюся, ‑граешся, ‑граецца; зак.

Стаць цёплым, гарачым; нагрэцца. Жалеза разагрэлася. // Зноў стаць гарачым. Суп разагрэўся. // Разм. Адчуць цяпло ў сваім целе, сагрэцца. Разагрэліся хлопцы, на ўсё забылі. Кіпіць работа... Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасо́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пасаліць.

2. у знач. прым. У які ўсыпалі солі; салёны. Суп быў з бручкі, бульбы і буракоў, звараны на нішчымнай, але пасоленай вадзе. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запра́ва, ‑ы, ж.

Тое, чым запраўляюць страву; прыправа, закраса. Там [на чужыне] давалі толькі шпінат. Без заправы, Без грама солі. Аўрамчык. На думку маёй бабкі, суп з фасолі не патрабуе ні прыправы, ні заправы. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кру́хі1 ’мясны суп з рошчынай’ (Шатал.). Гл. крухі2.

Кру́хі2 ’кісла-салодкі напітак’ (Шатал.). Гл. круха2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жы́пскасуп з мясам’ (Жд. 3). Прыкладам мясны характар супу не пацвярджаецца. Можа, з польск. дыял. (?) *grzybska zupa? Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перасалі́ць, -салю́, -со́ліш, -со́ліць; -со́лены; зак.

1. што. Пакласці вельмі многа солі ў што-н.

П. суп.

2. перан. Перайсці мяжу, меру дазволенага ў чым-н. (разм.).

П. у жартах.

|| незак. перасо́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перасо́льванне, -я, н. (да 1 знач.) і перасо́л, -у, м. (да 1 знач.).

Недасол на стале, а перасол на спіне (прымаўка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кі́слы в разн. знач. ки́слый; (о капусте — ещё) ква́шеный;

к. я́блык — ки́слое я́блоко;

к. суп — ки́слый суп;

к. настро́й — ки́слое настрое́ние;

~лая мі́на — ки́слая ми́на;

~лае малако́ — простоква́ша;

~лыя со́лі — ки́слые со́ли;

~лае браджэ́нне — ки́слое броже́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

борщ м. боршч, род. баршчу́ м., буракі́, -ко́ў ед. нет; (суп из листьев молодой свёклы) бацві́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)