крушэ́нне, -я, н.

1. Няшчасны выпадак, катастрофа (цягніка, судна і пад.).

Пацярпець к.

2. перан. Гібель, крах.

К. надзей і планаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лаг, ла́га, мн. ла́гі, ла́гаў, м. (спец.).

Прыбор для вымярэння хуткасці руху судна і пройдзенай ім адлегласці.

|| прым. ла́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасу́дзіна, -ы, мн. -ы, -дзін, ж.

1. Адзін прадмет посуду.

2. перан. Пра судна, лодку (разм.).

Пераплываць раку на старой пасудзіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нафтаачышча́льны, -ая, -ае.

1. Які ачышчае ад нафты.

Нафтаачышчальнае судна (якое ачышчае мора, акваторыю порта).

2. Які ачышчае нафту.

Н. завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіль, -я, мн. кілі́, -ёў, м.

Падоўжны брус, які праходзіць па ўсёй даўжыні судна ў сярэдзіне яго днішча.

|| прым. кілявы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абарда́ж, -у, м.

Старадаўні спосаб марскога бою — счэпліванне свайго судна з варожым для рукапашнай схваткі.

Узяць на а.

|| прым. абарда́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Та́нкерсудна для перавозкі вадкіх грузаў’ (ТСБМ, БРС). Праз рус. та́нкер з англ. tanker ’наліўное судна’ ад tank ’рэзервуар, цыстэрна’ (гл. танк).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ранго́ўтны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рангоўта, прызначаны для яго. Рангоўтныя канаты.

2. Такі, у якога ёсць рангоўт (пра судна). Рангоўтнае судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барк, ‑а, м.

Вялікае марское паруснае судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аснасці́ць сов., в разн. знач. оснасти́ть;

а. су́дна — оснасти́ть су́дно;

а. а́рмію — оснасти́ть а́рмию

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)