калга́с, ‑а, м.
У СССР — кааператыўная арганізацыя сялян, якія дабравольна аб’ядналіся для сумеснага вядзення буйнай сацыялістычнай сельскагаспадарчай вытворчасці на аснове грамадскіх сродкаў вытворчасці і калектыўнай працы. Перадавы калгас. Старшыня калгаса. // зб. Калектыў асоб, якія ўваходзяць у гэта аб’яднанне; калгаснікі. Неўзабаве на балотца прыйшоў увесь калгас. [Дзеці] аддалі бацькам рыдлёўкі і ўвесь свой інвентар. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэквізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
Зрабіць (рабіць) рэквізіцыю чаго‑н. Гаспадар спахмурнеў. Па людзях хадзілі чуткі, што неўзабаве ў яго рэквізуюць і млын. Асіпенка. [Незнаёмы:] — Я — старшыня тутэйшага рэўкома. Рэквізую коней і драбіны. Лобан. [Салдаты] рэквізавалі ў адным з сёл мужыцкія сані і прыбылі на месца значна раней, чым мужыкі. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сканчэ́нне, ‑я, н.
Завяршэнне, давядзенне чаго‑н. да канца; канец. За вячэрай старшыня сказаў колькі слоў аб ударным сканчэнне малацьбы, сяўбы, нарыхтовак. Чорны. Ад імя камісіі Іван Паўлавіч зачытаў вынікі экзаменаў і павіншаваў вучняў са сканчэннем школы. Васілевіч.
•••
Да сканчэння свету — назаўсёды; вельмі доўга.
Сканчэнне свету — у хрысціянскім веравучэнні — канец, пагібель свету.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зеленава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Злёгку зялёны (у 1, 2 знач.); з зялёным адценнем. Зеленаватыя вочы ўмеюць быць злымі і строгімі, хоць сам старшыня чалавек не злы. Колас. З мора насустрач нам адна за другой коцяцца ўзнятыя ветрам зеленаватыя хвалі. Галавач.
2. Недаспелы, зялёны. Жыта пачало хутка даспяваць. Толькі ў нізінах яно было зеленаватым. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дапіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑пішацца; зак.
Разм.
1. Займаючыся пісаннем, многа пішучы, дайсці да якіх‑н. непрыемных вынікаў, да якой‑н. крайнасці. Дапісацца да галавакружэння.
2. Неаднаразова пішучы куды‑н., дамагчыся адказу. Нарэшце старшыня сельсавета дапісаўся некуды, у вёску прыехала камісія і забралі спярша сляпую Вульку ў дом інвалідаў, пасля Васіля ў дзіцячы дом. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зара́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зараджаць 2 — зарадзіць 2 і стан паводле знач. дзеясл. зараджацца — зарадзіцца 2.
2. Комплекс фізічных практыкаванняў, які выконваецца ў мэтах павышэння жыццядзейнасці арганізма. Ранішняя зарадка. // перан. Уздзеянне, уплыў. Сваім выступленнем старшыня даў моцную зарадку сходу. Колас. Час навучання ў Мядзелі даў мне вялікую гарадку на ўсё жыццё. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дако́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Давесці да канца, завяршыць пачатае. Дакончыць справу. □ — Не хацела ты, Грыпіна, прыйсці ў канцылярыю, — у цябе дакончым праўленне. Пташнікаў. Парфёнчык зацягнуўся папяросай і дакончыў: — Былы старшыня, Падлуцкі, дом узяўся сабе ставіць. Дуброўскі.
2. Разм. Дабіць, даканаць, прыкончыць. Дакончыць параненага звера. □ Наш партызанскі ўвесь атрад дакончыць ворага прыйшоў. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
войт, ‑а, М войце, м.
1. У сярэдневяковай Польшчы, Украіне, Беларусі — начальнік гарадскога пасялення. Горадам кіруе прызначаны князем войт. Шынклер. Уцякаў ад пана, а папаў на войта. Прыказка.
2. Старшыня сельскай абшчыны ў Польшчы да 1950 г. Пан Крулеўскі назначаецца павятовым камісарам, войтаў па валасцях ставяць. Колас. [Антось] у гміннай радзе сядзіць на чацвёртым месцы пасля войта. Бажко.
[Польск. wójt.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэалізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.
1. Стаць (станавіцца) рэальным; ажыццявіцца (ажыццяўляцца), здзейсніцца (здзяйсняцца). У ідэях і палітыцы Камуністычнай партыі, у тым, як паслядоўна гэтая палітыка рэалізуецца, беларуская паэзія знаходзіць крыніцу творчага натхнення баявога жыццесцвярджальнага пафасу. «Полымя». Старшыня правярае, як рэалізуецца план сённяшняга дня, складзены напярэдадні вечарам. «Беларусь».
2. Перавесціся (пераводзіцца) у грошы (пра каштоўнасці).
3. толькі незак. Зал. да рэалізаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самазва́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які самавольна, незаконна прысвоіў сабе чужое імя, званне. — Цікава, а што скажа самазваны старшыня Зубкоўскі? — спытаўся Швец. Гурскі. Стрэльбай грукнуў у дзверы: «Выходзь да мяне, Гаспадар самазваны, на ганак!» Куляшоў.
2. Разм. Які па сваёй ініцыятыве ўзяўся за якую‑н. справу. Назло прарокам самазваным, Што глуха каркаць пачалі, Спявайце [юныя паэты] спевам нечуваным На мове любай вам зямлі! Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)