пражы́ць, -жыву́, -жыве́ш, -жыве́; -жывём, -жывяце́, -жыву́ць; -жы́ў -жыла́, -ло́; -жыві; -жы́ты; зак.

1. Прабыць жывым, праіснаваць які-н. час.

П. дзевяноста шэсць гадоў.

2. Правесці некаторы час, жывучы дзе-н. ці якім-н. чынам.

П. сем гадоў на Далёкім Усходзе.

3. што. Патраціць на існаванне.

П. усе грошы.

|| незак. пражыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сыска́ць, сышчу́, сы́шчаш, сы́шча; сышчы́; сыска́ны; зак.

1. што з каго. Прымусіць вярнуць сабе што-н. пазычанае каму-н.; прымусіць заплаціць.

С. сто рублёў.

Пасвішчаш, пакуль сышчаш (прымаўка).

2. каго-што. Знайсці, адшукаць (разм.).

Чорт сем пар лапцей стаптаў, пакуль такую пару сыскаў (з нар.).

|| незак. сы́скваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. сы́скванне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закракта́ць, ‑кракчу, ‑крэкчаш, ‑крэкча і закрахта́ць, ‑крахчу, ‑крэхчаш, ‑крэхча; зак.

Пачаць крактаць, крахтаць. // Крактануць, пракрахтаць. [Партызан] сумысле закрактаў з натугай і сказаў задаволена: — От кабан! Пудоў на сем! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малале́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Тое, што і малалетак. [Паўлік] малалетка яшчэ. Няма сямі год. Пальчэўскі. Малалетка яна [дзяўчына]. Гэтак класаў сем ці восем кончыла. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

будзі́льнік, ‑а, м.

Гадзіннік са спецыяльным заводам для падачы званка ў патрэбны час. Несцяровіч вярнуўся ў пакой. .. Павесіў трубку, навёў будзільнік на сем гадзін раніцы і кінуўся ў пасцель. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папатрэ́сціся, ‑трасуся, ‑трасешся, ‑трасецца; ‑трасёмся, ‑трасяцеся; пр. папатросся, ‑трэслася і ‑траслася, ‑трэслася і ‑траслося; зак.

Разм. Трэсціся доўга, неаднаразова. — Стаміўся як-ніяк за дарогу: гадзін з сем папатрасліся, нябось. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уко́рмлены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад укарміць.

2. у знач. прым. Сыты, адкормлены. Жук штогод прадаваў шэсць-сем укормленых свіней. Брыль. Сцепаніда .. была дужая, шыракаплечая, укормленая жанчына. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Заўфа́ны ’шустры’ (ашм., Сл. паўн.-зах.). Сем. развіццё запазычанага з польск. zaufany ’заслугоўваючы давер’я’ > ’хутка выконваючы даручанае’ > ’хуткі’, ’шустры’ (з ufać ’давяраць’ < upъvati > рус. уповать; Брукнер, 592; Фасмер, 4, 164). Гл. яшчэ зухвал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сямёра ’у колькасці сямі (звычайна без назоўніка або з назоўнікамі агульнага роду, назвамі маладых істот і інш.)’ (ТСБМ), се́мера ’тс’ (Некр. і Байк., Пятк. 2), се́меро ’тс’ (ТС), ст.-бел. седмера ’тс’, побач з вседморо ’ўсямёра’ (Карскі 2-3, 55). Параўн. укр. се́меро, рус. се́меро, польск. siedmioro ’тс’, в.-луж. sedmory ’сямікратны’, н.-луж. sedymory ’тс’, палаб. sedmärë, чэш. sedmero, славац. sedmoro, славен. sedmero, серб.-харв. се̏дморо, ст.-слав. седмеро, седморо ’тс’. Прасл. *sedmero, *sedmoro ўтворана на базе ад’ектываванага лічэбніка *sedmerъ/*sedmorъ ад *sedmь (гл. сем) пры дапамозе суф. ‑er, ‑or (Фасмер, 3, 599; Лукінова, Числ., 323), параўн. чацвёра (гл.). Сюды ж сямёрка ’лічба сем, у колькасці сямі’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.), ’памер касы’ (Сцяшк., Мат. Гом.), ’дзве капейкі серабром, роўная па старых разліках сямі капейкам асігнацыямі’ (Нас.), семёрка ’медная манета двухкапеечнай вартасці’ (Растарг.), семеркосем штук’ (Рам. 3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насо́ў (род. насо́ва) м., разг. одёжка ж.;

сем насаво́ў і ўсе без рукаво́ўпогов. семь одёжек и все без застёжек

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)