пасце́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.

Месца для спання з пасланымі на ім спальнымі рэчамі (бялізнай, коўдрай і пад.).

Паслаць п.

|| прым. пасце́льны, -ая, -ае.

Пасцельныя рэчы.

П. рэжым (пры хваробе — неабходнасць ляжаць у пасцелі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згрузі́цца, згружуся, згрузішся, згрузіцца; зак.

Разм. Згрузіць якія‑н. рэчы, груз з чаго‑н.; разгрузіцца. Возчыкі згрузіліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабме́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абмяняць усё, многае або ўсіх, многіх. Паабменьваць рэчы. Паабменьваць коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыкупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Выкупіць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыкупляць заложнікаў. Павыкупляць рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абыхо́дак, -дку, м.

1. Патрэбы штодзённага жыцця.

Мець грошы на а.

2. Неабходныя рэчы, абстаноўка (разм.).

Купіць а.

3. Карыстанне, ужытак.

Літаратура ўвайшла ў навуковы а.

На першы абыходак (разм.) — на першы час, на першую патрэбу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перары́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак., што.

1. Разрыць, парыць лычом усё, многае.

Свінні перарылі ўвесь агарод.

2. перан. У пошуках чаго-н. раскідаць, перакапаць усё.

П. усе рэчы ў каморцы.

|| незак. перарыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адухаві́ць, ‑хаўлю, ‑хавіш, ‑хавіць; зак., каго-што.

Прыпісаць жывёле, рэчы, з’яве рэчаіснасці найвышэйшыя духоўныя здольнасці. // Духоўна ўзвысіць, авысакародзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

называ́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да назваць.

•••

Называць рэчы сваімі імёнамі — гаварыць прама, адкрыта аб кім‑, чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напашэ́ве, прысл.

Абл. Пад рукамі, нагатове. Спакаваўшы рэчы і падрыхтаваўшы, каб яны былі напашэве, .. [Лена] пабегла ў буфет. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадшу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Адшукаць усіх, многіх або ўсё, многае. Паадшукваць сваякоў. Паадшукваць згубленыя рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)