абыхо́дак, -дку, м.

1. Патрэбы штодзённага жыцця.

Мець грошы на а.

2. Неабходныя рэчы, абстаноўка (разм.).

Купіць а.

3. Карыстанне, ужытак.

Літаратура ўвайшла ў навуковы а.

На першы абыходак (разм.) — на першы час, на першую патрэбу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)