вы́рашаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вырашыць (у 2, 4 знач.).

2. у знач. прым. Пра які ёсць пэўнае рашэнне; які не патрабуе перагляду. Вырашанае пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднагало́снасць, ‑і, ж.

Поўная згода ўсіх у якім‑н. пытанні, справе. // Аднадушная падача галасоў за адно і тое самае рашэнне пры галасаванні. Прынцып аднагалоснасці ў Савеце Бяспекі ААН.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маладу́шнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Праяўляць маладушнасць; падаць духам. Не маладушнічаць, а памерці з высока ўзнятай галавой, як і належыць савецкаму чалавеку, — прыйшло выразнае і канчатковае рашэнне. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рашу́часць, ‑сці, ж.

Смеласць, гатоўнасць прыняць і ажыццявіць сваё рашэнне. Сышоўшы на перон, Рыта разгубілася. Рашучасць пакінула яе. Навуменка. Смуглявы твар камандзіра злучэння выказваў мужнасць і рашучасць. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наштурхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. каго-што на каго-што. Штурхаючы, прымусіць наткнуцца на каго-, што-н.

Н. хлопца на плот.

2. перан. каго (што) на што. Аказваючы ўздзеянне, накіраваць.

Н. на правільнае рашэнне.

|| незак. наштурхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сукно́, -а́, мн. су́кны, -аў, н.

Шарсцяная або паўшарсцяная тканіна з гладкім ворсам.

Класці (палажыць) пад сукно што (разм., неадабр.) — адкладваць, адцягваць рашэнне якой-н. справы, не даваць ходу чаму-н.

|| прым. суко́нны, -ая, -ае.

Суконная тканіна.

Суконная фабрыка.

Суконная мова (разм., неадабр.) — невыразная, грубая.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апратэстава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

1. Заявіць пратэст супраць чаго‑н.; не згадзіцца з чым‑н. Апратэставаць рашэнне суддзі.

2. Засведчыць афіцыйна факт няплаты ў тэрмін па вэксалю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калегія́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да калегіі (у 1, 2 знач.). Калегіяльны орган.

2. Які ажыццяўляецца сумесна, групай асоб, калегіяй (у 1 знач.). Калегіяльнае кіраўніцтва. Калегіяльнае рашэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катэгары́чны, ‑ая, ‑ае.

Рашучы, безумоўны, неаспрэчны. Катэгарычнае рашэнне. Катэгарычнае патрабаванне. □ — Вам усім трэба сысці з дому, — катэгарычным тонам заявіў дзед Талаш, — так, трэба сысці. Колас.

•••

Катэгарычнае суджэнне гл. суджэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плебісцы́т, ‑у, М ‑цыце, м.

1. У Старажытным Рыме — закон або рашэнне, прынятае сходам плебеяў.

2. Адзін з відаў усенароднага галасавання, якое праводзіцца для вырашэння асабліва важных пытанняў; рэферэндум.

[Ад лац. plebiscitum — рашэнне народа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)