марынава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак., што.

1. Кансерваваць, нарыхтоўваць што-н. у марынадзе (у 1 знач.).

М. грыбы.

2. перан. Знарок затрымліваць, адкладваць рашэнне, выкананне чаго-н. (разм.).

М. справу.

|| зак. замарынава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны.

|| наз. марынава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)