га́ма 1, ‑ы, ж.

1. Паслядоўны рад музыкальных гукаў, які павышаецца або паніжаецца ў межах адной ці некалькіх актаў. Мінорная гама.

2. перан.; чаго. Паслядоўны рад аднародных, але розных прадметаў, з’яў; паслядоўная змена з’яў. Разнастайная гама пачуццяў. Гама фарбаў.

[Ад грэч. gámma — назва літары, якая абазначала гук «соль» у сярэдневяковай музыцы.]

га́ма 2, ‑ы, ж.

Назва трэцяй літары грэчаскага алфавіта.

•••

Гама-глабулін — адзін з бялкоў крыві, што прымяняецца як лячэбна-прафілактычны прэпарат пры некаторых інфекцыйных хваробах (гепатыце, коклюшы і інш.).

Гамапрамяні — нябачныя прамяні радыеактыўнага рэчыва, здольныя пранікаць праз непразрыстыя прадметы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марко́ціцца, ‑кочуся, ‑коцішся, ‑коціцца; незак.

Сумаваць, тужыць; журыцца. Лабановіч даўно ўжо маркоціўся па Цельшыне і вельмі быў рад, калі скончыліся экзамены. Колас. [Іра:] — Вечарамі буду сядзець і чакаць цябе, маркоціцца і сумаваць адна. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жонд ’дзяржава, урад’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. rząd ’урад’ (з коранем *ręd‑ > рад у парадак і г. д.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шэ́раг, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Лінія роўна размешчаных аднародных прадметаў, рад; шарэнга.

Ш. фурманак.

Стаць у адзін ш.

Шэрагі байцоў.

У першых шэрагах (таксама перан.: наперадзе ўсіх).

2. Сукупнасць якіх-н. з’яў, што ідуць адна за другой.

Ш. эпізодаў.

3. Некаторая, звычайна невялікая колькасць чаго-н.

Ш. пытанняў.

У шэрагу выпадкаў.

4. мн. Склад, асяроддзе.

Уліцца ў баявыя шэрагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перасце́нак ’перагародка’ (брасл., Сл. ПЗБ). Відаць, з рус. (старааб рад екае?) простенок ’тс’, бо бел. прасценак — ’частка сцяны паміж вокнамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шта́бель, ‑я; мн. штабялі, ‑ёў; м.

Роўна складзеныя ў адзін рад дошкі, бярвенні, будаўнічыя матэрыялы і пад. Абапал зямлянкі ляжалі штабялі сухога сасновага бярвення. Шамякін. Ля сцяны драўлянай прыбудовачкі гарбаціўся доўгі штабель цэглы. Савіцкі.

[Ад ням. Stapel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жэ́дзень ’невялікі стажок сена, саломы’ (Сл. паўн.-зах.). Верагодна, з польск. (*rzedzień? ад rzadki ’рэдкі’ ці *rzędzień? ад rządрад’). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́вай ’непраходна’ ў сказе: Пасля снегу поля ляжа́ло ля́вай (ваўк., Сцяшк.). У выніку кантамінацыі лексемы лава ’пласт, рад’ і выразу лядам ляжаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́страіць I сов. вы́строить;

в. полк — вы́строить полк;

в. машы́ны ў рад — вы́строить маши́ны в ряд

вы́страіць II сов., разг. вы́рядить, разряди́ть, наряди́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паслядо́ўны

1. после́довательный;

~ныя ру́хі — после́довательные движе́ния;

2. (логически обоснованный) после́довательный;

п. вы́вад — после́довательный вы́вод;

3. прее́мственный;

п. рад з’яў — прее́мственный ряд явле́ний

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)