Пашыбну́ць у выразе ліха яго пашыбі! ’ударыць’ (пух., Сл. ПЗБ; Грыг.). Да па‑ (< прасл. po‑) і шыбиць ’біць, удараць, кідаць’ (гл.) > прасл. šibati (Фасмер, 4, 435; Махэк₂, 607).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ранда́к ’саматканая суконная ў клетачкі спадніца’ (пух., Мат. дыял. канф.). Значэнне слова адназначна сведчыць пра зыходнае андарак (гл.), трансфармаванае ў выніку дээтымалагізацыі, магчыма, пад уплывам рабак 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярхні́ца ’драбіны ў калёсах’ (пух., З нар. сл.), рус. кастр. ве́рхница ’верхняя падоўжная аснова калёс’, польск. wierzchnica ’верхняя частка чаго-небудзь’. Утворана ад верхні (< vьrxьnь) і суф. ‑іца (< ‑ica).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́сьма: ндсьма насіць ’насіць бесперастанку’ (пух., З нар. сл.). Прыслоўе «інтэнсіўнага дзеяння» ад насіць, аналагічнае да бегма бегчы, лежма ляжаць і пад. (адносна апошніх гл. Карскі 2–3, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпалёўваць ’прымацоўваць’ (пух., Сл. ПЗБ). Да палява́ць 2, палёваць ’тармазіць калком хвост плыта’ (гл.), аднак з больш дакладвай перадачай семантыкі польск. palować ’забяспечваць калкамі; падвязваць (расліны)’. Гл. яшчэ па́ля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́сткі 1 ’частка драбін’ (мін. слепненск., КЭС), лёстачка ’лёстка ў лесвіцы’ (в.-дзв., Шатал.), лестачкі ’тс’ (пух., Сл. паўн.-зах.). Да лёстка (гл.).

Ле́сткі 2 ’кампліменты’ (Яруш.). Да лёсткі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́жыцца ’лупіцца, аблуплівацца’, ’адвальвацца’ (пух., Жыв. сл.; раг., чэрв., Сл. ПЗБ), лу́жыць ’лушчыць’ (браг., Мат. Гом.), лужы́ць ’тс’ (капыл., ганц., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. lūžti ’ламацца’, ’трэскацца’, ’распадацца’, ’згінацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысляпі́ць (прысьляпі́ць) ’прываражыць, прычараваць’ (пух., З нар. сл.), прысляпі́цца ’прыстаць, прычапіцца’ (Жд., Мат. Гом.; люб., Жыв. НС). Да ляпіцца, ліпнуць (гл.) пад уплывам фразеалагізма сляпіцаю лезці (у вочы) ’нахабна, назойліва лезці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́тачак ’высевак’ (пух., Сл. ПЗБ), прыто́чка ’дадатак’ (Байк. і Некр.). Ад прытача́ць ’надтачыць; дадаць частку, кавалак, каб павялічыць што-небудзь’ < тачыць (гл.). Адносна семантыкі параўн. яшчэ і ўкр. приточи́ти ’далучыць, дадаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэтны ’абкручаныя анучамі курыныя лапы (каб куры не граблі град)’ (пух., Сл. ПЗБ). Утворана пры дапамозе суфікса ‑но (< прасл. ‑no) ад ла́та 1 (гл.). Экспрэсіўнасць спрыяла мене а > э: латно > ла́тны > лэ́тны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)