прыпы́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.
1. Часовы перапынак у якім-н. дзеянні, часовае спыненне чаго-н.
Зрабіць п. на паляне.
Скакаць без прыпынку.
2. Месца, дзе прыпыняецца аўтобус, трамвай, поезд і пад. для пасадкі і высадкі пасажыраў.
Аўтобусны п.
3. Месца, якое можа служыць прыстанішчам, прытулкам.
Знайсці сабе п.
○
Знакі прыпынку — графічныя знакі (кропка, коска, двукроп’е і г.д.), якія расстаўляюцца ў пісьмовай мове паводле пэўных правіл для сэнсавага і (часткова) інтанацыйнага члянення тэксту.
|| прым. прыпы́начны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.; спец.).
П. механізм.
П. пункт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адпра́віцца сов., в разн. знач. отпра́виться;
а. ў падаро́жжа — отпра́виться в путеше́ствие;
цягні́к ~віўся ў дзве гадзі́ны — по́езд отпра́вился в два часа́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
павысыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. што. Высылаць усё, многае. Павысыпаць двары пяском. □ Твае ж патроны без пораху. Я павысыпаў з іх увесь порах. Баранавых.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), без дап. Разм. Выйсці, выбегчы ў мностве. Поезд спыніўся. Павысыпалі з вагона Хлопцы, дзяўчаты, нібы птушаняты з гнязда. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́гарадны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прыгарада; знаходзіцца ў прыгарадзе. Прыгарадныя жыхары. Прыгарадны завод. Прыгарадны раён. // Які знаходзіцца паблізу горада. Прыгарадны лес. Прыгарадная зона. □ Пачалася аблава па ўсім гарадку і па прыгарадных вёсках. Чорны.
2. Які мае адносіны да транспартных зносін паміж горадам і прыгарадам. Прыгарадныя касы. Прыгарадны поезд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фаэто́н, ‑а, м.
1. Лёгкі экіпаж з адкідным верхам. Поезд наганяе другую фурманку, фаэтон, у які запрэжана пара коней. Галавач. Трохі паводдаль ззаду стаяў панскі фаэтон, запрэжаны параю коней. Мурашка. // Кузаў легкавога аўтамабіля, у якім можна адкрываць верх і здымаць бакавіны.
2. Птушка сямейства весланогіх, якая жыве ў трапічных морах.
[Грэч. Phaethōn — сын бога Сонца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выго́дны
1. (вполне подходящий, приспособленный для чего-л.) удо́бный;
в. цягні́к — удо́бный по́езд;
~нае крэ́сла — удо́бное кре́сло;
2. приво́льный;
~ныя мясці́ны — приво́льные места́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
макрата́, ‑ы, ДМ ‑раце, ж.
Вада, вільгаць, якія пакрываюць, пранізваюць што‑н. Боты набраклі, ногі ныюць і заходзяцца ад волі і макраты. Грахоўскі. // Разм. Мокрае, дажджлівае надвор’е. Поезд прывёз на глухую, залітую дажджом станцыю і пайшоў сабе далей. Як хочаш дабірайся да «горада», як хочаш ратуйся ад макраты і гразі. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падчапі́цца, ‑чаплюся, ‑чэпішся, ‑чапіцца; зак.
Разм. Прычапіцца да каго‑, чаго‑н. Чаратун узяў пад рукі Валодзю і Стахея Іванавіча, Віця падчапіўся з другога боку Валодзі, а я за дзеда. Місько. — Махнём заўтра да мяне ў Грамы, прафесары! — гукае Мікола. — ..А назад можна на таварняку. Там якраз пад’ём, поезд ідзе ціха, падчэпіцеся. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скуль, прысл.
Разм. Тое, што і адкуль. Калі поезд праехаў мост, селянін паімкнуўся быў ісці, але Павел Андрэевіч прывітаўся з ім і запытаў, скуль ён. Галавач. Скуль жа ў такога малога гэтулькі сталасці і спрыту? Бажко. Стары падняўся і, відаць, усё ж усхваляваны, падыбаў па паляну, скуль можна было бачыць пажар. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стуката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.
Разм. Ствараць стукат. А поезд імчыць, стукочуць колы, вядуць сваю мелодыю, і яна адклікаецца ў Вадзімавым сэрцы: «Та-та-та, та-та-та...» Марціновіч. // безас. Напаўняцца стукатам, стукам. У галаве цэлы дзень стукоча. // Моцна, часта біцца (пра сэрца). А сэрца неспакойнае стукоча, І любіць, і хвалюецца штодня. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)