наапа́шкі, прысл.
Накінуўшы на плечы, не прадзяваючы рук у рукавы. Выйшаў бацька. Пінжак наапашкі, босы. Няхай. Богдан, як толькі ўбачыў Варанецкага, рухам плячэй паправіў пакінуты наапашкі картовы шарачок і пайшоў насустрач. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надто́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надтачыць 2.
2. Тое, што і надстаўка (у 2 знач.). Мае хвацкія аўчынкі: з аднае могуць выйсці плечы без надточак. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памані́ць, ‑маню, ‑маніш, ‑маніць; зак., каго.
Падазваць да сябе знакам, поглядам і пад.; прывабіць. З хаты выйшаў сівабароды дзед у накінутым на плечы жоўтым кажусе і паманіў Ваську рукою да сябе. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падда́ць сов., в разн. знач. подда́ть;
п. мяч раке́ткай — подда́ть мяч раке́ткой;
п. мех на пле́чы — подда́ть мешо́к на́ спину;
◊ п. па́ры — подда́ть жа́ру
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
узвалі́ць сов., в разн. знач. взвали́ть;
у. мяшо́к на пле́чы — взвали́ть мешо́к на пле́чи;
на мяне́ ~лі́лі гэ́ту пра́цу — на меня́ взвали́ли э́ту рабо́ту
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абхапі́цца, ‑хопіцца; зак.
Абхапіць, абняць адзін аднаго. — Хлопцы, ды гэта ж Цярэшка, мой сын, матрос з Чорнага мора! — І яны абхапіліся, трэслі адзін аднаго за плечы, грукалі кулакамі адзін аднаго па спінах. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гімнасцёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Верхняя сарочка са стаячым каўняром, якую падпяразваюць рэменем. Армейская гімнасцёрка. □ Сцяпан Апанасавіч быў апрануты ў суконную гімнасцёрку, якая шчыльна аблягала яго шырокія плечы. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збе́дніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Разм. Прыкінуцца бедным, няшчасным. — Я збеднілася, кажу, удава, няма, кажу, чаго на плечы ўсцягнуць. Лобан. [Буржуй] збедніўся, ну, проста сірата казанская, — якія ў яго грошы, калі вайна, разруха. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нату́заць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Тузаючы, ушчуць, пакараць. Натузаць хлапчука за валасы.
2. Разм. Натрудзіць цяжкай працай, звязанай з рэзкімі рухамі. Натузаць рукі. □ Награблася, натузала плечы. Палажыла галоўку на сене. Гурло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невыно́сны, ‑ая, ‑ае.
Які цяжка, немагчыма вынесці; нясцерпны. Невыносны сум. Невыносная гарачыня. □ Невыносны боль працінае плечы, тулава. «Беларусь». Фіскалам і даносчыкам стваралі такія невыносныя ўмовы жыцця, што яны мімаволі павінны былі пакідаць семінарыю. Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)