памані́ць, ‑маню, ‑маніш, ‑маніць; зак., каго.

Падазваць да сябе знакам, поглядам і пад.; прывабіць. З хаты выйшаў сівабароды дзед у накінутым на плечы жоўтым кажусе і паманіў Ваську рукою да сябе. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)