Памага́ты ’той, хто памагае каму-, чаму-н.; падручны’ (ТСБМ, Янк. 1). Да памагаць. Першапачаткова залежны дзеепрыметнік прошлага часу на ‑ат (параўн. прыганя́ты).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пілётка ’жаночая шапачка’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). З польск. pilotka — першапачаткова ’шлем у лётчыкаў’; якое адпавядае бел. піло́тка (< рус. пилотка ад пилот ’лётчык’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́здалі ’здалёк, здалёку’, сы́здаль ’у далечыні, далёка’ (Ласт.). Утворана першапачаткова шляхам зліцця ў адно слова спалучэння ⁺съ издали, параўн. рус. и́здали ’здалёку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басто́н ’назва тканіны; назва танца’. Рус., укр. босто́н. Запазычанне (у XX ст.) з англ. мовы. Слова паходзіць ад назвы мясцовасці Boston (у ЗША), дзе першапачаткова з’явіўся гэты танец і дзе першапачаткова рабілі тканіну бастон. Але басто́н ’гульня ў карты’, рус., укр. босто́н < франц. boston (рус. мовай запазычанае ўжо ў XVIII ст.), а гэта ад назвы той жа амерыканкай мясцовасці. Фасмер, 1, 199; Шанскі, 1, Б, 176.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выгнёстый ’выгнуты’ (брэсц., Нар. лекс.). Відаць, першапачаткова *выгінясты, што магло быць запазычана з польск.; параўн. wyginiać ’выгінаць’; малаверагодна сувязь з гнясці́ ’ціснуць, біць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наотбег ’убок ад берага’ (ТС). З *на‑от‑бег, параўн. адбягаць ’аддаляцца’, першапачаткова, відаць, са спалучэння *на отбег (бяры, кіруй і г. д.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пары́раваць ’адбіць (адбіваць) удар; першапачаткова — у фехтаванні’ (ТСБМ). З рус. пари́ровать ’тс’ < ням. parieren ’тс’ ад лац. parāre ’рыхтаваць’ (параўн. Фасмер, 3, 207).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Склём ‘холад’ (барыс., Жд. 2). Да склець (гл.). Няяснае словаўтварэнне; гіпатэтычна тут можна меркаваць аб форме дзеяслова *скленіць, тады першапачаткова аддзеяслоўны субстантыў *склён.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лыкаўе́ц ’месца ў полі, дзе дзяруць лыкі’ (Бяльк.). Да лыка 1 (гл.). Першапачаткова гэта лексема азначала ’ліпа’, таму лыкаўец — ’ліпняк’ (Сцяцко, Афікс., наз., 101).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́гаддзя ’пачакаўшы’ (Нас., Шат.), пагаддзя ’потым’ (Сцяшк. Сл.). Рус. погодя ’тс’. Першапачаткова дзеепрыслоўе ад дзеяслова погодити (ст.-рус.), якое потым адвербалізавалася (Шуба, Прыслоўе, 178).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)