эпата́ж, ‑у, м.

Кніжн. Скандальная выхадка, абураючыя паводзіны.

[Фр. épatage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаво́льства, -а, н.

1. Схільнасць рабіць што-н. па-свойму, не лічачыся ні з кім.

С. адміністрацыі.

2. Самавольныя паводзіны; самавольны ўчынак.

С. дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

донкіхо́цкі, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы донкіхоту. Донкіхоцкі ўчынак. Донкіхоцкія паводзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недысцыплінава́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць недысцыплінаванага; недысцыплінаваныя паводзіны. Праяўленне недысцыплінаванасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піжо́нства, ‑а, н.

Разм. пагард. Уласцівасці піжона; паводзіны піжона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прала́зніцтва, ‑а, н.

Разм. Паводзіны, учынкі пралазы; хітрасць, пранырлівасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сано́ўнасць, ‑і, ж.

Рысы, паводзіны саноўнага чалавека; напышлівасць, высакамернасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыстаплю́йства, ‑а, н.

Разм. пагард. Уласцівасць і паводзіны чыстаплюя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́за, -ы, мн. -ы, поз, ж.

1. Пастава цела.

Ляжаць у нязручнай позе.

2. перан. Прытворства, няшчырыя паводзіны, рысоўка.

Не верце яму, гэта толькі п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэтэнцыёзны, -ая, -ае (кніжн.).

1. 3 прэтэнзіямі (у 2 знач.).

Прэтэнцыёзныя паводзіны.

2. Які прэтэндуе на арыгінальнасць, вычварны.

Прэтэнцыёзна (прысл.) апранацца.

|| наз. прэтэнцыёзнасць, -і, ж.