Нахлю́пісты (нахлібпыстый) ’занадта нахілены ўніз’ (драг., З нар. сл.). Да хлюпаць ’падаць’, хлюплы ’прысадзісты, нізкі’, параўн. семантычна падобнае спидзісты ’пахілы, схілены’ ад абдаць; звязана з нахлу́піць ’насунуць’ (Растарг.) з іншым варыянтам кораня *xlup‑ гукапераймальнага характару, параўн. Махэк₂, 200. Гл. ахлу́п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́шлы, ‑ая, ‑ае.

Нізкі ў маральных адносінах, пазбаўлены духоўных інтарэсаў і запатрабаванняў. Толькі той, каго хвалько Палічыў апошнім, Пасміхаўся ў вус тайком Над суседам пошлым. Калачынскі. // Які мае ў сабе што‑н. непрыстойнае. Шаліма хацеў аблаяць Карабу за пошлыя здагадкі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хол, ‑а, м.

Вялікі нежылы пакой, звычайна ў гасцініцах, санаторыях; зала. Я сядзеў у холе гасцініцы «Анфа» ў глыбокім скураным крэсле каля бліскучага круглага стала. В. Вольскі. Да ліфта трэба было прабегчы цераз нізкі, прасторны, вылажаны жоўтым бліскучым паркетам хол. Скрыган.

[Англ. hall.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарлавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да горла (у 1 знач.). Гарлавы храсток.

2. Нізкі, здаўлены (пра голас). І раптам стук кулака па стале разлёгся, як рэха, у бязлюднай карчме, а за ім гарлавы крык: — Так, Шчыгельчык, ці не? Кажы!.. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няго́днік, ‑а, м.

Чалавек ганебных, несумленных паводзін; нізкі чалавек. Муж аказаўся нягоднікам. Лёля пакідае яго. Хадкевіч. — Я пагарджаю табой. Ты — баязлівец, вось хто, — даляцеў з зямлянкі жаночы голас. — Цябе судзіць трэба, расстраляць, нягодніка. Дзенісевіч. // Ужываецца як лаянкавае слова. [Палкоўнік:] — Устаць перада мной, нягоднік! Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сча́ўраць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і счаўрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Абл. Счахнуць, зачахнуць. — Не толькі снапок, а і нізкі калгасны паклон нашай навуцы, каб яна ніколі не адрывалася ад зямлі-маці, бо хто ад яе адарвецца, — змарнее, счаўрае, — па-філасофску зазначыў Васіль. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Безецныйнізкі, подлы’ (ст.-бел.; Булыка, Запазыч.). Укр. (з XVI ст. і ў дыялектах) безецний ’тс’. Запазычанне з польск. bezecny ’тс’ (да прасл. čьstь ’гонар’; Слаўскі, 1, 120). Цімчанка, 70; Булыка, Запазыч., 40. Сюды адносіцца і беззэ́цны цмок ’міфічны змей у беларускіх казках’ (Мядзв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́прык ’малое дзіця’ (Цых.), ’празмерна малы ростам’ (драг., З нар. сл.). Гл. поўпрык ’тс’, магчыма, збліжанае да луп, пупыр (гл.); да фанетыкі параўн. пухір/паўхір, пупрыца/паўпрыца і пад. Сюды ж, магчыма, укр. пу́рикнізкі ростам, тоўсты чалавек’, паводле ЕСУМ (4, 636), няяснае па паходжанні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́тыркы, патэркі ’пацеркі’ (драг., лін., Сл. ПЗБ). Праз польск. pacierki з лац. pater (у выразе Pater noster ’Ойча наш’). Пасля адчытання малітвы адкладвалася адна пацерка з цэлай нізкі пацерак, якую вернік трымаў у руках. Гл. пацеркі. Цвёрдае ‑г‑ другаснае: выраўноўванне паводле законаў ц.-палескай фанетыкі (4’ > г).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плавы́ня ’плывучы востраў’ (паўн.-усх., КЭС), смал. плави́на ’тс’. Да плаў1 (гл.) < прасл. *рlаvъ — пра нейкі плаваючы прадмет. Суф. -ы́ня ўзыходзіць да прасл. *-ynʼi, параўн. *pustynʼi, *jaskynʼi ’пячора’. Рус. пла́веньнізкі рачны востраў, які ў разводдзе заліваецца вадой’, утвораны ад *plav‑a‑ti пры дапамозе суф. -ьn’ь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)