Мар’я́нка1 ’абабак (10 снапоў)’ (ТС). Няясна. Відавочна, у выніку кантамінацыі мара́ (гл.) і стая́нка (гл. віц., стъйа́нкі, ДАБМ, с. 876). Не выключана паходжанне з імя Мар’яна.

Мар’я́нка2 ’трытон’ (ТС). Не зусім яснае слова. Магчыма, уграфінізм. Параўн. рус. вяц. мурья́ ’задняя ніжняя частка тулава, ягадзіцы’; лексема магла б быць утворана, як польск. kijanka ’пранік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нага́ніжняя канечнасць’ і інш. значэнні. Укр., рус. нога́, польск. noga, чэш., славац., в.-луж. noha, славен. noga, серб.-харв. но̀га, макед. нога, балг. дыял. нога́. Прасл. *noga, роднаснае літ. nãgas ’пазногаць, кіпець’, nagà ’капыт’, лат. nags ’пазногаць, кіпець’, ст.-прус. nage ’нага’ і інш., што сведчыць аб зыходным значэнні ’ногаць, капыт’. Гл. Фасмер, 3, 78; Бязлай, 2, 226; Шустар-Шэўц, 13, 1018.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паду́ст ’рыба сямейства карпавых’ (ТСБМ), дыял. таксама паду́ста. Рус. поду́ст, поду́с ’рыба з сямейства чабаноў’, укр. піду́ст, піду́ства ’рыба Chondrostoma nasis’, польск. podust, podusta, чэш. podousev, славац. podustva. Адсутнічае ў паўдн.-слав. м. Паводле Махэка (467), назва рыбы — гэта субстантываваны прыметнік *podusta (ryba) < usta, таму што верхняя сківіца больш тоўстая і доўгая, чым ніжняя. Гэта ж семантычная матывацыя ўжо ў Даля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сафі́т, софі́т ’падшыўка дошак да столі’ (ТС), су́фіт, суфэ́т ’столь’ (Сл. Брэс.). Этымалагічна тое ж, што і літар. сафі́т ’паверхня якой-небудзь архітэктурнай дэталі, якую можна бачыць знізу’, ’прыстасаванне ў карнізе, якое дае рассеянае святло і інш.’ (ТСБМ). З італ. soffiito ’столь’ (ТСБМ, там жа) праз заходнееўрапейскія мовы; у першым значэнні праз польск. sufitніжняя паверхня столі; столь’; гл. SWO, 710.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́ран, ‑рна, м.

1. Кавальская печ для награвання металу, забяспечаная мяхамі і паддувалам. У кузні было горача. Ярка палала вуголле. У горне ляжаў прадаўгаваты кавалак распаленага дабяла жалеза, ад яго з лёгкім трэскам разляталіся ў бакі блакітныя іскры. Курто. // Спецыяльная печ для абпальвання керамічных вырабаў.

2. перан.; чаго. Цяжкасці, выпрабаванне якія загартоўваюць, робяць стойкім каго‑, што‑н. Паэзія М. Танка.. вытрымала суровыя выпрабаванні, прайшла сапраўдную загартоўку ў горне жыцця. Шкраба.

3. Ніжняя частка доменнай печы, дзе згарае паліва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пы́са, ‑ы, ж.

1. Ніжняя частка галавы (з губамі і ноздрамі) у жывёл. Карова працягвае пысу, ліжа руку шурпатым цёплым языком. Асіпенка. Конь .. шумна фыркнуў, дакрануўся пысай да вады, але піць не захацеў. Хомчанка. З суседняга пакоя выйшаў сабака, прыязна абцёрся аб мае ногі і паклаў пысу мне на калені. Карпюк. Андрушка трымаў абедзвюма рукамі Лыску за пысу, каб той не брахнуў. Лобан.

2. Разм. груб. Твар. Дзядзька вырывае з маіх рук лыжку, строга загадвае: — Пысу памый! Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ступа́к, ‑а, м.

Абл.

1. Частка нагі ад костачкі ўніз; ступня. Пасля першага дня балела ўсё цела, як пабітае, кожны мускул адзываўся болем, пачынаючы ад шыі і канчаючы ступакамі ног. Дамашэвіч. // Ніжняя паверхня ступні; падэшва. Да самых маразоў Нічыпар хадзіў босы, і зноў жа таму, што не любіў якіх-небудзь турботаў. — Ступак у мяне нічога не разбірае, — апраўдваўся ён перад людзьмі. Кулакоўскі.

2. Абутак на ступні ног. Намацвае [Амброзім] пад лавай ступакі, саджае ў іх ногі, апранае кажух. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Под ’гарызантальная паверхня ўнутры печы, на якую кладзецца паліва’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Гарэц., ТС, Шат., Касп., Сл. ПЗБ), по́дак ’падэшва гары’ (Гарэц.), пэд ’дашчаная шуфляда ў жорнах, на якой ляжыць ніжні камень’ (лун., Шатал.), ’месца ў гумне для складання снапоў, саломы’ (Янк. 2; петрык., Шатал.), ’скрынка жорнаў’ (Выг., Тарн., Дразд., Касп., Сл. ПЗБ), ’ніжняя частка вулея’ (Сержп. Бортн.; Сл. ПЗБ), по́дка ’ніз, под у вуллі’, по́дзік ’памост для вулля на дрэве’ (ТС), по́дзіне, по́дзішча ’подсцілка пад стог’ (Сцяшк. Сл.), по́днік ’ніжні камень у жорнах (Сл. ПЗБ). Укр. під ’нізкае месца; дно’, рус. подніжняя паверхня ў печы’, ’падлога; дно; ніз’, польск. spód ’ніз’, н.-луж. spódk ’глеба; дно’, в.-луж. póda ’тс’, чэш. půda ’зямля, глеба, грунт’, славац. pȏda ’зямля, глеба; тэрыторыя’, славен. pod ’падлога’, серб.-харв. по̏д ’тс’, балг. под ’тс’, ст.-сл. подъ ’ніз’. Прасл. *podъ. Роднасн. літ. pãdas ’падэшва; гумно; под’, лат. pads ’падлога’, ст.-інд. padá‑m ’крок, след нагі; месца’ (Фасмер, 3, 295–296).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́шчаканіжняя сківіца’ (Нас.), малар. па́шчэка ’сківіца ў воўка’ (Нар. лекс.), па́шчыкі ’сківіцы’ (нараўл., Мат. Гом.). Укр. паще́ка ’пашча, скулы на твары’, рус. па́щеки, пашчеки́ ’сківіцы’, ярасл. ’латкі на кажусе’, польск. paszczeka ’пашча, зеў’, чэш. paštěka ’пашча, жарало’. Паўн.-славянскае. Да па‑ (< прасл. pa‑) і ščeka ’шчака’, якое з’яўляецца роднасным да ст.-ісл. skegg ’барада, нос судна’, skagi ’мыс’ (Педэрсэн, MPKJ, 1, 171; Брукнер, AfslPh, 28, 569; Фасмер, 4, 499). Гл. таксама пашчэнка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сулды́га ’частка нагі ад калена да пяткі’ (Нас., Бяльк., Байк. і Некр.), ’вялікая костка’, перан. ’нага’ (Юрч.), сулды́жжа зборн. (мсцісл., З нар. сл.), сулды́жка ’частка рукі ад пляча да локця’, ’ніжняя частка галёнкі’ (Мат. Маг.), ’костка, масол’ (Бяльк.), ’вялікая костка’ (Юрч. Вытв.). Укр. дыял. сулды́га ’шчыкалатка’. З *sǫ‑lъdyga (гл. ладыга) (Міклашыч, Vergl. gr., 2, 285; ЕСУМ, 5), роднаснае *lydъka (гл. лытка), адлюстроўвае карнявы вакалізм у ступені рэдукцыі (Слаўскі, 5, 391; Бязлай, 2, 145).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)