няўме́льства, ‑а, н.

Адсутнасць умення рабіць што‑н., недахоп навыкаў у чым‑н. [Язэп] не налаўчыўся яшчэ працаваць адной рукой, таму нават адзяваўся марудна, злаваў на сваё няўмельства. Асіпенка. Колькі з дня няўмельства і навукі Сцен шурпатыя выгладзілі рукі, колькі засвяцілася муроў. Русецкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́нка ’загана, недахоп; строгая вымова’ (Нас.). Гэта слова, паводле яго семантыкі, наўрад ці можа з’яўляцца памяншальнай формай ад га́на (параўн. ган, гл.). Хутчэй трэба меркаваць, што яно — аддзеяслоўны назоўнік, утвораны суфіксам ‑к(а). Параўн. дзеяслоў ганіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недоста́ток м.

1. (нехватка) недахо́п, -пу м.; няста́ча, -чы ж.; прост. брак, род. бра́ку м.;

нет недоста́тка (в ком, чём) няма́ няста́чы (у кім, чым), брак (чаго);

за недоста́тком, по недоста́тку з-за недахо́пу;

2. (нужда) разг. няста́ча, -чы ж.;

3. (изъян) зага́на, -ны ж.; (погрешность) хі́ба, -бы ж.; (недочёт) недахо́п, -пу м.;

недоста́ток зре́ния зага́на зро́ку;

за недоста́тком з-за недахо́пу (праз недахо́п, з прычы́ны недахо́пу);

за недоста́тком вре́мени з-за недахо́пу ча́су;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыду́ха ’стан вады (нястача ў ёй кісларода) пад лёдам, калі гіне рыба; замор’ (Янк. 3.; рагач., Сл. ПЗБ; Крыв., ТС), ’незамерзлае месца на рацэ’ (Бяльк.), ’незамерзлае месца на рацэ, куды збіраецца рыба’ (Ян.). Бяссуфіксны назоўнік ад прыдушы́ць з “адваротным” чаргаваннем у фіналі асновы, прэфіксальнае да душы́ць (гл.). Параўн. рус. дыял. приду́ха ’нястача кіслароду ў вадаёме пад лёдам’, ’адтуліна ў лёдзе, дзе збіраецца рыба ў пошуках прытоку паветра’, укр. приду́ханедахоп кіслароду (у тым ліку і ў вадзе)’, палес. приду́ха ’палонка; вада, што ў час адлігі з’яўляецца на рэчцы’, польск. przyduchaнедахоп паветра пад лёдам’ (калі гэта не запазычанне з усх.-слав.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́нус ’знак аднімання ад лічбы’, ’недахоп, адмоўны бок’ (ТСБМ), ст.-бел. минусъ ’мінус’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. minus, якое з лац. minus ’менш’ (Булыка, Лекс. запазыч., 154). Магчыма і другое запазычанне праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кры́зіс, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Рэзкі, круты пералом у чым-н., абвастрэнне становішча.

Духоўны к.

Урадавы к.

2. Абумоўлены супярэчнасцямі ў развіцці грамадства разлад эканамічнага жыцця.

Фінансавы к.

У цісках эканамічнага крызісу.

3. Востры недахоп чаго-н., цяжкае становішча.

З грашамі ў яго к.

4. Пераломны момант у ходзе хваробы, які вядзе да паляпшэння або пагаршэння стану.

К. хваробы.

|| прым. кры́зісны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неасцяро́жнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неасцярожнага, недахоп асцярожнасці. Начальства эшалона і камендатура прыйшлі да згоды, што прычынай выбуху магла стацца неасцярожнасць саміх салдат. Лынькоў. // Неасцярожны ўчынак, паводзіны і пад. Адна хоць самая маленькая неасцярожнасць, адзін недастаткова вывераны крок — і ўсё гіне, сотні людзей ахвяруюць сваім жыццём. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́здараж, ‑ы, ж.

Адсутнасць або недахоп добраўпарадкаваных дарог для язды. Цяжка было ісці па бездаражы танкам Шутава. Мележ. Бясконца снавалі, пераадольваючы бездараж, грузавікі-самазвалы. Хадкевіч. // Час, калі дарогі становяцца непраходнымі. Але найгоршае тут ліха — Збірай зноў цапстрыкі, трасіся Па каранях з дабром, з сям’ёю У саму бездараж вясною. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэфе́кт, ‑у, М ‑кце, м.

Загана, недахоп. Надзя з Асяй, думаючы памяняцца на гэты вечар плаццямі, прымервалі іх, падганялі пад рост, ліквідавалі на хаду ледзь улоўныя дэфект. Васілевіч. Не знайшоўшы ў трактары ніякіх дэфектаў, Піліпёнак загадваў трактарысту адганяць яго ўбок, да дарогі, што вяла ў «Новы шлях». Шахавец.

[Лац. defectus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слабіна́, ‑ы; мн. слабіны, ‑бін; ж.

1. Спец. Слаба нацягнутая частка снасці (дроту, каната, палотнішча і пад.).

2. Спец. Менш моцнае, менш трывалае месца ў чым‑н. Слабіна ў палярных ільдах. Перакосы, зазоры, слабіны, адставанні — заганы мэблі.

3. перан. Разм. Недахоп, слабае месца ў каго‑н., у чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)