вальцо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы; Р мн. ‑цовак; ж.
Разм.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вальцаваць.
2. Машына, абсталяваная вальцамі.
3. Вальцовы млын.
4. Пшанічная мука першага гатунку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
талакно́, ‑а, н.
Мука з ачышчанага пражанага аўса. // Страва з такой мукі. [Тарас Тарасавіч] стаў надта набожны. Пасціў сам і нас прымушаў есці параны з соллю боб і талакно. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мыта́рство ср. паку́та, -ты ж., му́ка, -кі ж., го́ра, -ра ср.; (злоключения) няго́ды, -го́д мн.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Марымонцкі, марімонскі (хлеб, мука) ’пшанічная мука вышэйшага гатунку і хлеб з яе’ (Маш.; лун., стол., ЛАПП; калінк., З нар. сл.; жытк., Нар. словатв.). Ад назвы мястэчка Marymont ля Варшавы. Гл. малімончык. Сюды ж марымоны ’смачныя рэчы, далікатэсы’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мі́тарства ’пакута, мука’ (Ян.). З рус. мытарство ’тс’ (ад старавераў).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́бмешка ’пасыпка, запраўка корму хатняй жывёле’ (БРС); ’мука грубага памолу’ (Жд., 1, Янк. II, Інстр. I, Мат. Гом.); ’дробная мякіна’ (Шат.). Укр. о́бмішка ’вотруб’е або мука, што падмешваюць у корм жывёле’, польск. obmieszka ’тс’. Да абмяшаць з суф. ‑ка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
за́тхлы, ‑ая, ‑ае.
З пахам сырасці, гнілі; застаялы, заляжалы, нясвежы. Затхлая вада. Затхлая мука. □ Пакой нагрэўся, стаяла ў ім сыраватая, затхлая цеплыня. Асіпенка. // перан. Закаснелы, руцінны. Затхлая атмасфера мяшчанства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пытлява́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пытляваць.
2. у знач. прым. Дробна размолаты і прасеяны (пра муку, пераважна жытнюю). Пытляваная мука. // Спечаны з такой мукі. Пытляваны хлеб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шатрава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад шатраваць.
2. у знач. прым. Падвергнуты шатраванню, ачышчаны ад абалонкі, ад шалупіння. Шатраваная пшаніца. // Прыгатаваны з зерня, падвергнутага шатраванню. Шатраваная мука.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мель, ме́ліна, меліна́, мелізна́, нясв. мяліня́, слаўг. мялы́нь ’неглыбокае месца ў рацэ, возеры ці моры’ (ТСБМ, БРС, Нар. Гом., Яшк.; докш., Сл. ПЗБ). Укр. міль, мілина́, рус. мель, польск. miel, melizna ’тс’, чэш. валаш. měľ ’дробная мука ці соль’, ст.-чэш. měl ’прыбярэжны пясок’, ’дробная мука’, славац. meľ ’задняя мука’. Паўн.-слав. mělь, утворанае ад melti, melʼjǫ ’малоць’ пры дапамозе суфікса ‑ь, як соль (гл.). Гл. таксама ме́лкі. Сюды ж ме́лісты ’які мае мелі’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)