Марымонцкі, марімонскі (хлеб, мука) ’пшанічная мука вышэйшага гатунку і хлеб з яе’ (Маш.; лун., стол., ЛАПП; калінк., З нар. сл.; жытк., Нар. словатв.). Ад назвы мястэчка Marymont ля Варшавы. Гл. малімончык. Сюды ж марымоны ’смачныя рэчы, далікатэсы’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)