закалупну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што і чаго.

Калупнуўшы чым‑н., падчапіць, аддзяліць. Закалупнуць нажом масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

датапі́ць, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак., што.

Скончыць растопліванне чаго‑н. Датапіць смалу. // і чаго. Натапіць дадаткова. Датапіць масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натапі́ць, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак., чаго.

Растапіць або вытапіць у якой‑н. колькасці. Натапіць воску. Натапіць збан масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маслабо́йны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з вырабам масла (у 1 знач.). На маслабойных заводах малако прапускаюць праз сепаратары, аддзяляючы смятану.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нама́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Намазаць маслам або пакласці ў што‑н. масла. Намасліць блінец. Намасліць кашу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зве́рху, прысл.

1. У напрамку ўніз.

З. пасыпалася лісце.

Глядзець з. ўніз (таксама перан.: адносіцца да каго-н. з пагардай, высакамерна).

2. З боку вышэйстаячых органаў.

Дырэктыва з.

3. Па паверхні, у верхняй частцы чаго-н.

Тлушч плавае з.

Масла сапсавалася толькі з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фія́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Травяністая расліна сямейства фіялкавых з фіялетавымі або жоўтымі, белымі ці рознакаляровымі пахучымі кветкамі.

|| прым. фія́лкавы, -ая, -ае.

Ф. пах.

Сямейства фіялкавых (наз.).

Фіялкавы корань — карнявішча некаторых відаў касачоў, у склад якіх уваходзіць эфірнае масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Масля́нкі ’кветкі сон, Pulsatilla Adans.’ Як укр. масля́нка ’таемнік лускаваты, Lathraea squamaria L.’, ’казялец едкі, Ranunculus acer L.’, ’лілея кучаравістая, Lilium martagon L.’, рус. арл. масло ’тс’. Да ма́сла (гл.). Матывацыя; масла ад кароў, якія паядаюць жоўтыя кветкі, будзе жоўтае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вя́зкі, ‑ая, ‑ае.

Клейкі, ліпкі, цягучы. Вязкі грунт. Вязкае масла. □ Пачынаецца нізіна. Зямля стала вязкай, усюды купіны, .. шмат вываратняў. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падлі́ць, -далью́, -далье́ш, -далье́; -дальём, -дальяце́, -далью́ць і -лію́, -ліе́ш, -ліе́; -ліём, -ліяце́, -лію́ць; -лі́ў, -ліла́, -ло́; падлі́; -лі́ты; зак., што, чаго.

Наліваючы, дадаць.

П. кавы ў кубак.

Падліць масла ў агонь — абвастрыць якія-н. непрыязныя адносіны, пачуцці і пад.

|| незак. падліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)