капры́з, ‑у, м.

1. Беспадстаўнае, але настойлівае жаданне, патрабаванне; недарэчная задума, дзівацтва. Дзіцячы капрыз. Жаночы капрыз. □ У Толі быў адзін капрыз. Амаль кожны месяц маці купляла яму ці новыя туфлі, ці сандалеты, а яны хлопчыку ўсё былі не даспадобы. Даніленка.

2. перан. Што‑н. нечаканае, выпадковае. Капрыз прыроды. Матор з капрызамі. □ Наставала.. [зіма] няроўна, марудна, з частымі капрызамі. Хадкевіч.

[Фр. caprice.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прако́бацца ’пракорпацца’ (Янк. 3.), кобацца ’корпацца, марудна рабіць нешта’ (Янк. 1), параўн. серб.-харв. дыял. кобатн се ’спаборнічаць у дзіцячай гульні ў шарыкі’. Прасл. *kohati sę, роднаснае прасл. *коЬь ’варажба па палёту птушак’, ’прадвесце; чараўніцтва’, *koba, *коЬь (падрабязна гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 86–87, 101).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пурзго́ліцца ’боўтацца ў місцы з ежай’ (мядз., Нар. словатв.), пурзоліцца экспр. ’неахвотна есці; пэцкацца’; перан. ’дурэць’ (мядз., брасл., паст., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, параўн. пу́ргаць ’сёрбаць’, рус. смал. пу́рзаццамарудна і неакуратна есці’, пурзоніцца ’тс’. Грынавяцкене (Сл. ПЗБ) лічыць запазычаным з літ. purzlóti, burzlóti ’тс’, што цяжка давесці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варакуза ’няўклюда’ (Шатал.). Экспрэсіўны назоўнік, які хутчэй за ўсё з’яўляецца адным з фанетычна-марфалагічных варыянтаў назоўнікаў з гнязда слоў, роднасных вараскацца (гл.). Параўн. рус. варазгаться, варачкаться, вараксаться ’рабіць што-небудзь няўмела і вельмі марудна’, варака, варакса, варакуша, варакша ’той, хто дрэнна працуе’, варахала, варахоба, варахта ’няспрытны, неакуратны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́луш ’няўмека’ (Сцяц.). Няясна, магчыма, утворана з калупш, якое да калупша ’нетаропкая, марудная жанчына’, адзначана на ўсходзе (Яўс.). У такім выпадку да калупацьмарудна рабіць што н.?’ да калупаць (гл.). Адносна семантыкі параўн. яшчэ карэліц. калупа ’маруда’, апошняе прымушае выказаць здагадку і аб магчымай экспрэсіўнай трансфармацыі слова калупа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пама́лу, прысл.

1. Не спяшаючыся, марудна. Ідзём мы памалу. У бацькі баляць ногі. Сачанка. Плыве Дняпро, плыты плывуць памалу... Купала.

2. Паступова, не адразу. Камандзірава мара памалу збывалася: ужо напалову конны атрад мог хадзіць у даволі далёкія рэйды. Брыль. Страляніна за мной памалу радзела.. Якімовіч.

3. Разм. Асцярожна. «Далікатна, далікатна бяры, памалу», — застагнаў.. [палкоўнік], калі салдат.. узваліў яго на плечы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыту́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Прыйсці пяшком, звычайна з цяжкасцю або марудна. [Песенька] мог прытупаць «незнарок» у барак ці ў дом на наваселле — там заўсёды і адказчык ён, і дарадчык лепшы, і закон. Русецкі. Стары Лявон прытупаў, выцер вочы, Нібыта лепш стараўся разглядзець, Сказаў няголасна: «Я знаў, сыночак, Што будзеш чалавекам — маладзец». Чэрня. Марознай лістападаўскай раніцай прытупаў Амелька ў родную вёску. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́нцы, сянец; адз.

Разм. Невялікія сені. Свякруха, крэкчучы і вохкаючы, марудна злазіць з печы, доўга ў прыцемках каля ложка шукае чаравікі, запальвае лямпу і, нарэшце, тупае ў сенцы. Мележ. [Пятро:] — Хата тады ў мяне была ўжо гатовая, а сенцы не скончаны — так і засталіся на зіму без дзвярэй. Ракітны. Неяк пад вечар на парозе сянец з’явілася шыракаплечая постаць Івана Іванавіча. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тамлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Такі, які выклікае тамленне, прымушае таміцца (у 2 знач.). Тамлівы дзень. Тамлівае маўчанне. □ Луг, на якім два дні таму назад панавала тамлівая цішыня, расквітнеў зараз стракатымі плаццямі жанчын, напоўніўся тарахценнем касілак, рытмічным шчоўканнем конных грабляў. Стаховіч. Марудна, да болю напружана праходзяць хвіліны, доўгія, тамлівыя. Колас. Міканор .. прыглядаўся да падрослых куранёўскіх дзяўчат — прыглядаўся з цікавасцю, з тамлівым прадчуваннем нязнанага шчасця. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партыза́ншчына, ‑ы, ж.

Разм.

1. Партызанская барацьба, партызанства. Успамін далёкага дзяцінства .. сплятаецца з пякуча-яскравымі карцінамі партызаншчыны. Зарэцкі. На стале перада мною стаіць люстэрка. Старое яно, ажно яшчэ з часоў партызаншчыны. Васілёнак.

2. перан. Бессістэмная і бяспланавая работа, для якой характэрна неарганізаванасць і анархія. Марудна і цяжка ідзе зжыванне партызаншчыны, пераадоленне стомленасці і разбэшчанасці, але яно ідзе ўперад не гледзячы ні на што. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)