Ма́нтальлёгкая вопратка’ (Сцяшк. Сл.), драг. ма́тыль ’плашч’ (КЭС), ст.-бел. мантель, метель ’плашч’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. mantel ’тс’, якое з с.-в.-ням. mantel (Жураўскі, Бел. мова, 62; Булыка, Лекс. запазыч., 107) < Дац. mantellum ’покрыва, посцілка, абрус’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́ркальлёгкая баваўняная тканіна, паркаль’ (бых., Янк. Мат.), пэркыль ’тс’ (Бяльк.). Па фанетычных прычынах (акцэнтуацыя), відаць, запазычана з польск. perkał ’тс’ (< ням. perkal або франц. percale з англ. percale, што, магчыма, з перс. pärgala ’ануча’, Банькоўскі, 2, 530). Параўн. паркаль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́йя 1, ‑і, ж.

Тонкая лёгкая баваўняная тканіна.

ма́йя 2, нескл., мн.

1. Агульная назва групы роднасных індзейскіх плямён, якія стварылі адну з старажытных высокіх цывілізацый Амерыкі на тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Мексікі, Гандураса і Гватэмалы.

2. Індзейскі народ, які жыве ў сучасны момант у Мексіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамысло́васць ж. промы́шленность;

машынабудаўні́чая п. — машинострои́тельная промы́шленность;

металаапрацо́ўчая п. — металлообраба́тывающая промы́шленность;

хімі́чная п. — хими́ческая промы́шленность;

тэксты́льная п. — тексти́льная промы́шленность;

металургі́чная п. — металлурги́ческая промы́шленность;

харчо́вая п. — пищева́я промы́шленность;

лясна́я п. — лесна́я промы́шленность;

сельскагаспада́рчая п. — сельскохозя́йственная промы́шленность;

аўтамабі́льная п. — автомоби́льная промы́шленность;

асно́ўныя галі́ны ~ці — основны́е о́трасли промы́шленности;

ця́жкая п. — тяжёлая промы́шленность;

лёгкая п.лёгкая промы́шленность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пе́мзалёгкая порыстая горная парода вулканічнага паходжання’ (ТСБМ). З рус. пе́мза ’тс’, якое, паводле Фасмера (3, 231), з чэш. pemza, куды прыйшло з ст.-в.-ням. pumiʒ, bumiʒ < лац. pūmex ’тс’. Не выключана, што крыніцай запазычання ў рус. мову можа быць с.-нідэр. pums.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ажу́р 1, ‑у, м.

1. Негустое, скразное вязанне, вышыванне, разьба і пад. Вышыць ажурам.

2. Лёгкая празрыстая тканіна. Пакрывала з ажуру.

[Ад фр. à jour — скразны, ажурны.]

ажу́р 2, прысл.

Такое вядзенне рахункаводства, калі запісы ў бухгалтарскіх кнігах робяцца ў дзень завяршэння аперацыі.

•••

(Усё) у ажуры — усё ў парадку, усё як належыць.

[Ад фр. à jour — на сённяшні дзень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пала́тка ’часовае, звычайна лёгкае памяшканне з непрамакальнай тканіны або скуры; лёгкая пабудова з прылаўкам для дробнага гандлю’ (ТСБМ). Рус. пала́тка ’палатка; асобнае месца ў складзе; падсобнае памяшканне над крамай і інш.’ Да палата (Фасмер, 3, 190). Гродз. пала́тка ’брэзент’ (Сцяшк. МГ), відавочна, скарачэнне з плашч‑палатка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калама́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Лёгкая выязная павозка на рысорах. Назаўтра Антон з Сымонам у лёгкай, на рысорах, каламажцы за дзень аб’ехалі ледзь не ўсе палі калгаса. Сіняўскі. Люба з Ларысай прыехала ў двор з горада на спружыністай невялічкай, як дваім сесці, каламажцы. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павало́ка, ‑і, ДМ ‑лоцы, ж.

1. Лёгкая дымка, якая зацягвае, пакрывае што‑н. У надбярэжных гушчарах хаваліся туманы, тонкай павалокаю застываючы над водамі. Пестрак. Праз павалоку рэдкіх хмар сонца свяціла, нібы з-пад абажура. Брыль.

2. Пялёнка на вачах; памутненне. [Старшы лейтэнант] насцярожыўся, стаў скрытным, вочы патухлі, схаваўшыся пад цьмянай павалокай. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парка́льлёгкая баваўняная аднаколерная або з набіўным малюнкам тканіна’ (ТСБМ, Гарэц., Сцяшк., Мат. АС Гродзеншчыны; ДАБМ, 943), пэрка́ль, парка́ль, пярка́ль ’тс’ (Сл. ПЗБ). Відавочна, праз рус. перка́ль ’грубая баваўняная тканіна’ з франц. percale, ісп. percal. Крыніца слова — пярс. pärgāl (Фасмер, 3, 242). Сюды ж паркалёўка ’хустка з тонкага матэрыялу’ (ДАБМ, 943).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)