перено́сный в разн. знач. перано́сны;

перено́сная ла́мпа перано́сная ля́мпа;

перено́сное значе́ние сло́ва грам. перано́снае значэ́нне сло́ва;

в перено́сном смы́сле у перано́сным сэ́нсе;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пату́хлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які перастаў гарэць, свяціць. Патухлая лямпа. Патухлая зорка. □ Гугновіч увесь час хадзіў за сталом, трымаючы патухлую люльку ў руцэ. Пестрак. // Які перастаў дзейнічаць, функцыяніраваць.

2. перан. Цьмяны, без жыцця (пра вочы, погляд). Бародка сядзеў пануры, маўклівы, змораны на выгляд, з патухлымі вачамі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзённы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дня (у 1 знач.). Зоры на небе спапялелі, дзённае святло цадзілася зверху. Чорны. Ледзь-ледзь варушыцца лісце, спачываючы ад дзённай спёкі. Брыль. // Які адбываецца, праводзіцца днём, удзень. Дзённы спектакль. Дзённая разведка. □ Восеньскі дзень схіляўся пад вечар, дзённая змена ішла дамоў. Гурскі. // Прызначаны для дзейнасці або адпачынку ўдзень. Ноччу над лётным полем стаяла цішыня, тут была дзённая авіяцыя. Лынькоў. Змрокам з дзённай схованкі выходзіў Віктар. Лобан.

2. Які адбываецца, праводзіцца на працягу аднаго дня (у 1, 2 знач.), разлічаны на адзін дзень. Дзённы заработак. Дзённая выпрацоўка. Дзённае заданне. Дзённы пераход. Дзённы рацыён.

•••

Лямпа дзённага святла гл. лямпа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зату́хнуць, ‑не; пр. затух, ‑ла; зак.

1. Перастаць гарэць; патухнуць, пагаснуць. Агонь затух. Лямпа загухла. // перан. Заціхнуць, аслабнуць, спыніцца. Спрэчкі затухлі. □ Не паспела яшчэ затухнуць рэха, як за густымі елкамі, дзе знік заяц, пачуўся страшэнны лямант. Ляўданскі.

2. Спец. Паступова слабеючы, перастаць вагацца, спыніцца (пра радыёхвалі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спіртавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да спірту. Пах .. [перапрэлага лісця] перамешваецца са спіртавым духам дуба і гаркаватым — асіны. Мележ. // Зроблены са спірту, са спіртам. Спіртавыя лакі. // Які дзейнічае пры дапамозе спірту. Спіртавы тэрмометр. Спіртавая лямпа. // Які мае адносіны да вырабу спірту. Спіртавы завод. Спіртавая прамысловасць.

•••

Спіртавое браджэнне гл. браджэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насто́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для стала, прыстасаваны для таго, каб быць на стале. Настольны гадзіннік. Настольнае шкло. Настольныя гульні. □ Настольная лямпа пад блакітным абажурам асвяціла пакойчык. Хадкевіч.

2. перан. Які заўсёды патрэбны, а таму знаходзіцца побач, пад рукамі (пра кнігі, дапаможнікі). Настольнай кнігаю гімназіста [М. Багдановіча] становіцца і слоўнік Насовіча. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Святло́ ‘прамяністая энергія; светласць; асвятленне’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ), све́тла (свѣтло) ‘агонь’, ‘зрок’ (Нас.), ‘агонь’, ‘лямпа’ (Растарг.). Сюды ж святло́ ‘светла, відна’ (ігн., Сл. ПЗБ). Укр. сві́тло, ст.-укр. свѣт(ь)ло ‘агонь ад свечкі’, польск. światło, чэш. světlo, славац. svetlo, славен. svetlo: na svetlo dati ‘выдаць’, серб.-харв. све̏тло ‘святло’, макед. светло. Ад *světьlъ, паводле Сноя (гл. Бязлай, 3, 349), ад *světlъ. Гл. светлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пістон1, пісту͡он ’невялікі металічны каўпачок з выбуховым рэчывам у ружэйных патронах альбо снарадах’ (ТСБМ, Бес.). Відаць, праз рус. мову з франц. piston, якое з італ. pistone ’поршань’, ’таўкач, мяла’ < лац. pistāre ’таўчы’ (Фасмер, 3, 268). Сюды ж пістон ’шомпальная стрэльба’ (Касп.).

Пістон2 ’белая конусавідная вастраверхая шапка з лямпа’ (Бяльк.), паўн.-усх. пістоны ’мэндлікі’ (КЭС), — у выніку семантычнага пераносу ’каўпачок у выглядзе шапачкі, шапкі’, параўн. польск. piston альбо kapiszon ’капюшон’ > ’шапка (конусавідная) > ’шапка мэндліка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асвятлі́ць сов.

1. прям., перен. освети́ть;

ля́мпаі́ла пако́й — ла́мпа освети́ла ко́мнату;

а. твар ліхта́рыкам — освети́ть лицо́ фона́риком;

а. стано́вішча — освети́ть положе́ние;

2. спец. (сделать прозрачным) осветли́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Люцэрна ’травяністая кармавая расліна, Medicago falcata L.’ (Кіс., ТСБМ, Бяльк., Сцяшк.). Запазычана з польск. lucerna ’тс’, якое з ням. Luzerne < франц. luzerne ’тс’ < лац. lucernaлямпа, ліхтар’ < lūcēre ’свяціць, быць ясным’. Матывацыя наймення не зусім ясная. Слаўскі (4, 362) мяркуе, што насенне яе адрозніваецца жоўтай бліскучай паверхняй, а жоўтыя кветкі выглядаюць яскрава; на пач. XVII ст. была польск. калька kaganiec ’тс’ (Гэтак жа БЕР, 3, 585). Махэк (Jména, 121) выводзіць назву расліны з назвы швейцарскага горада Luzern, параўн. харв. назву люцэрны švajcarska djetelina.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)