куцця́ ж.
1. этн. кутья́;
2. рел. соче́льник м.;
◊ снег на куццю́ — грыбы́ на лета́ — погов. снег в соче́льник — грибы́ ле́том
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Нале́цце ’будучы год’ (Нас., Гарэц., Яруш., Др., Юрч., Сл. ПЗБ), нале́цьця ’тс’ (Бяльк.; бялын., Янк. Мат.; чавус., Нар. сл.; Яўс.; віл., Жыв. сл.), нале́цце ’лета (наступнае)’ (Мат. Гом.). Сюды ж нале́та ’ў будучым годзе’ (Янк. Мат.; Сл. ПЗБ), на‑ле́то ’на будучы год’ (Мядзв.), якія тлумачаць паходжанне слова. Цікавую паралель уяўляюць в.-луж. nalěćo, н.-луж. nalěto ’вясна’, якія Шустар-Шэўц (13, 985) выводзіць *na lěto, *na letьje ’час, калі паварочвае на лета’. Ва ўсіх гэтых выпадках пад летам разумеецца ’спрыяльная пара для палявых работ’, пра што сведчыць наступны тэкст у слоўніку Насовіча: Загадаю загадку; закину за грядку; нехай моя загадка лежыць до налецця, г. зн. сяўба жыта на зіму. Слова вядома таксама паўднёварускім гаворкам: нале́тье, нале́тие ’будучы год; будучае лета’ (СРНГ).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
пахвата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Тое, што і пахапаць. Ведаеце, доктар, я летась, якраз у гэты час, пад канец лета, ох пахватаў судакоў. Савіцкі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
прыдба́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Прыдбаны, набыты. Густы водар гародаў і гумнаў быў свежы, можа, больш, як калі, і цешыў душу чалавек прыдбалым за лета багаццем. Пташнікаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ра́чкі, прысл.
Абл. Рачком. За зіму маленькі Максімка вылузаўся са спавіванкі і пачаў рачкі поўзаць па падлозе, а ў сярэдзіне лета і на ножкі стаў. Сабаленка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Пале́так 1 ’участак поля, які выкарыстоўваецца пад пасевы’ (ТСБМ), пылетак ’тс’ (Бяльк.), пале́так, поле́ток, полі́ток, полі͡еток ’палетак; адна з трох частак ворнай зямлі пры трохполлі’ (Сл. ПЗБ). Польск. poletek ’тс’. Краўчук (Бел.-укр. ізал., 38) супастаўляе з укр. гуц. полі́ток ’паланіна, якая здаецца ў арэнду на лета’ і ўзводзіць бел. яцевыя формы да polětъкъ < lěto. Неяцевыя формы, на яго думку, запазычаны з польск. poletek, ст.-польск. poletek < polьtъkъ ад слав. polьtъkъ ’палова’.
Пале́так 2 ’аднагодак’ (Бяльк.). Да ле́та (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Слю́та ‘мокрае, дрэннае надвор’е’ (Нас.; гом., Нар. сл.; люб., паст., Сл. ПЗБ; Нар. словатв.), слюта́ ‘тс’ (ТС, Мат. Гом.). Няяснае слова. Хутчэй за ўсё, з слота (гл.) пад уплывам слоў з слю‑ у корані (гл. слюз). Укр. дыял. (палес.) слюта́ ‘навязлівы чалавек; дрэннае надвор’е’ лічаць беларусізмам і вынікам кантамінацыі сло́та, слата́ ‘тс’ і плю́та ‘дажджлівае надвор’е’ (ЕСУМ, 5, 313). Параўн. рус. усх.-сіб. слю́тие, слю́тье ‘вільготнае, урадлівае лета’, што, хутчэй, можна суаднесці з лета, слецце (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
адстаўні́к, ‑а, м.
Той, хто знаходзіцца ў адстаўцы (цяпер звычайна пра ваенных). [Максім Сілыч] — адстаўнік-пенсіянер, жонка таксама нідзе не працуе, так што на ўсё лета прыехалі зноў. Марціновіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
негара́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае высокай тэмпературы, не стварае гарачыні. Негарачы чай. □ Негарачае восеньскае сонца залівала пакой святлом. Самуйлёнак.
2. Халаднаваты, памяркоўна цёплы. Негарачае лета.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
папяле́ць, ‑ее; незак.
1. Разм. Ператварацца ў попел. Сам горад папялеў у агні. Баранавых.
2. Набываць колер попелу. Ужо і зоры ночы позняга лета папялець сталі. Чорны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)