Сві́гаць (сьві́гаць) ‘бліскаць, мігаць’ (Ласт.), свігну́ць (сьвігну́ць) ‘паказацца, бліснуць’ (Скарбы, Ласт.), сюды ж сьвігаві́ца ‘пробліск у хмары, маланка’ (Ласт.), відаць, і сві́га ‘мінога рачная’ (Скарбы). Магчыма, балтызм, параўн. літ. sviégti, sviégiuкідаць, шпурляць; біць, стукаць’, лат. sviêžu ‘кідаю’. Назва міногі, хутчэй за ўсё, звязана з хуткімі рухамі і яркай афарбоўкай. Параўн. аднак укр. дыял. шви́гатикідаць, шпурляць’, што, магчыма, сведчыць пра славянскі характар слова. Куркіна (Диал. структура, 126) са спасылкай на Пятлёву (ОЛА 1974, 125–129) супастаўляе беларускае сьві́гаць ‘бліскаць’ з славен. svígati ‘хутка рухацца, мільгаць’, рус. дыял. свигать ‘гуляць, шляцца’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *svigati, роднаснага літ. svaĩgti ‘ганяць, ездзіць туды-сюды; круціцца’, svíegti ‘паварочваць, кідаць, біць’ < і.-е. *su̯ei‑g‑ ‘згібаць, гнуцца, круціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашамата́ць, драг. пошымытитэ ’пазакідваць’ (Нар. лекс.). З польск. szamotać się кідацца, рвацца, біцца’, якое з прэфарманта ше‑ (sze‑) і Змятаць (< прасл. metatiкідаць’. Гл. яшчэ Брукнер, 540.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашыбну́ць у выразе ліха яго пашыбі! ’ударыць’ (пух., Сл. ПЗБ; Грыг.). Да па‑ (< прасл. po‑) і шыбиць ’біць, удараць, кідаць’ (гл.) > прасл. šibati (Фасмер, 4, 435; Махэк₂, 607).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скі́дзіны ‘амецце’ (пін., Шатал.), скы́дыны толькі мн. л. ‘адходы пры прасяванні зерня, якія застаюцца зверху’ (драг., Выг.). Да скідваць з суф. ‑ін‑, параўн. скі́дываць ‘часаць лён’. Гл. кідаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ныркаць ’даваць нырца; падглядваць’ (Касп.), ’пазіраць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ныркнуць ’нырнуць’ (Мат. Гом.). Ад нырок ’скачок у ваду’, нырком ’нырцом’, гл. ныриць. Магчымы ўплыў з боку зіркацькідаць погляд’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скі́дзень ‘пярэварацень’ (Нас., Байк. і Некр.). Польск. дыял. skidzień ‘ваўкалака’. Ад скіда́цца ‘прымаць іншы выгляд’, ‘ператварацца, пераварочвацца ў ведзьму’ (Нас., Байк. і Некр., ТС), да кідаць (гл.). Параўн. скі́нуцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абве́яць, ‑вее; зак., каго-што.

Абадзьмуць, абдаць паветранай плынню. Прыязджайце, як вецер Паўдзённым дыханнем калоссе абвее. Арочка. Ледзьве прыкметная плынь паветра з паплавоў абвеяла.. [Тамаша] лёгкім холадам. Чорны. // Абарваць, абтрэсці, асыпаць (пра лісце, пялёсткі і пад.). Ты, мой лісточак, Ты, мой зялёны, Ты мяне кідаць будзеш, Ветры павеюць, Цябе абвеюць, Я адна застануся. Глебка. // безас. Пакрыць, абсыпаць чым‑н. Падарожнага абвеяла снегам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зі́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Кідаць позірк на каго‑, што‑н.; паглядаць. Вада ў рацэ гарэла і пузырылася, як брага. Шэмет зіркаў на кожную бурбалку. Лобан. Я ўзняў галаву і глянуў на дзяўчынку, што сядзела побач і зіркала то ў кніжку, то на мяне ды хітравата ўсміхалася. Мыслівец. / Пра вочы. Вочы з-пад барановай шапкі з адвіслымі вушамі зіркаюць востра, пільна. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́шыбень ’кій, палка’ (Ян.); рус. пск., цвяр. гюшиоалки ’прадмет (камень, палка), якімі можна ў каго-небудзь кінуць’. Ад по- і шыбацькідаць, шпурляць’ (гл.). Пра суфікс гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цень, -ю, мн. -і, -яў, м.

1. Месца, заслоненае чым-н. ад сонца.

Пад дрэвамі быў ц.

2. Невыразныя абрысы фігуры, сілуэт.

У акне прамільгнуў нечы ц.

3. перан., чаго. Адлюстраванне ўнутранага стану чалавека (смутку, трывогі, болю і пад.).

Па твары прамільгнуў ц. страху.

4. перан., чаго. Здань, дух.

Цені мінулага.

Цені продкаў.

5. перан., чаго. Нязначная, вельмі малая колькасць, доля.

І ценю праўды тут няма.

6. Пра каго-н. вельмі аслабленага, худога.

Не чалавек, а ц.

Кідаць цень на каго-што (разм.) — выклікаць падазрэнне да каго-н.

Як цень (разм.) — неадчэпна (хадзіць за кім-н.).

|| прым. ценявы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)