разве́сісты, ‑ая, ‑ае.

Які мае шырока раскінутыя і навіслыя галіны (пра дрэва, куст). Вочы мне заступіла бяроза, развесістая, зялёная, жывая. Пташнікаў. Мікіта Мінавіч ляжаў пад развесістым кустом. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цы́трус, ‑у, м.

1. Дрэва ці куст сямейства рутавых (апельсіны, лімоны, мандарыны і пад.).

2. Плод гэтага дрэва. «А дзе мы цытрусаў, скажыце, набяром?» — Задаў пытанне хтось. Корбан.

[Лац. citrus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ядло́вец, ‑лоўцу, м.

Вечназялёны куст, радзей дрэва, расліна сямейства кіпарысавых з ягадападобнымі чорна-сінімі пладамі. За дарогай адразу кусцікі, хвойкі, ядловец. Быкаў. Ядловец быў повен чорных ягад. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

корч (род. карча́) м.

1. пень (с корнями);

2. (в воде) коря́га ж.;

3. (картофеля, луку и т.п.) куст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грукатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які стварае грукат; шумны. Грукатлівы вадаспад. □ Вера ішла асцярожна. Пачуўшы наперадзе цяжкія, грукатлівыя крокі, адступіла за куст. Асіпенка. // Напоўнены грукатам, шумам. [Сонца] асвятляла .. грукатлівую, дымную зямлю. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́за ’ружа, Rosa L.’ (міёр., Жыв. сл.; Сл. ПЗБ), ’куст кветак’ (ТС), ро́зінакуст ружы, кветка ружы’ (міёр., Нар. словатв.), ро́за, ру́жа, дзі́кая ро́за ’шыпшына’ (віц., ЛА, 1). З рус. ро́за, якое праз ням. Rose з лац. rōsa (Фасмер, 3, 494). Сюды ж ро́зовый васылёк ’зязюльчын светнік, Coronaria flos cuculi L.’ (бяроз., Нар. лекс.), ро́зова воло́шка ’васілёк лугавы, Centaurea jacea L.’ (ТС), ро́завы ’ружовы’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 4).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адсадзі́ць, -саджу́, -са́дзіш, -са́дзіць; -са́джаны; зак.

1. каго-што. Аддзяліць ад іншых, пасадзіць на іншае месца.

Адсадзілі свавольніка на заднюю парту.

2. каго. Аддзяліць ад маткі.

А. цяля.

3. што. Аддзяліўшы, пасадзіць у іншым месцы (расліну).

А. малады куст парэчак.

|| незак. адса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адса́джванне, -я, н.

|| прым. адса́дачны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бружме́левы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да бружмелю. Бружмелевы куст.

2. у знач. наз. бружме́левыя, ‑ых. Сямейства дрэвавых і кустовых раслін, да якога адносяцца каліна, бузіна, бружмель і іншыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бурало́міна, ‑ы, ж.

Разм. Дрэва, паваленае бурай. [Васіль Раманавіч] саскочыў з бураломіны і сказаў: — Запрашаю, шаноўныя госцейкі, выбраць сабе самы разгалісты куст у нашым багатым маёнтку і адпачываць да самага вечара. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тамары́кс, ‑а, м.

Дрэва або куст сямейства тамарыксавых з дробнымі кветкамі, сабранымі ў гронкі, расце ў пустынях і стэпах Паўднёвай Еўропы, Афрыкі і Азіі. / ‑у; у знач. зб. Зараснік тамарыксу.

[Лац. tamarix.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)