абса́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Дрэвы, кусты, якія пасаджаны ўздоўж ці вакол чаго‑н.; насаджэнне. Кусціўся.. [алешнік] густа, нібы маладая абсада, і ўсцяж шляху. Сачанка. Над усім пейзажам пачынае панаваць хутар і абсады шляхціца Мазавецкага. Адамовіч.

2. Тое, што і шуфляда (у 2 знач.). Круглы двор — гэта і стальмашня, дзе робяцца драбіны для калёс, палазы для саней, абсада для вокан. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Та́рча ’шчыт’ (Байк. і Некр., Нас.), ’малы шчыт, у сярэдзіну якога прасоўвалася рука’ (Ласт.), ст.-бел. тарча, тарчъ, тарчь ’шчыт’ (XV ст., Ст.-бел. лексікон, Карскі 2-3, 456). Запазычана са ст.-польск. tarcza, tarcz ’тс’ < с.-в.-ням. tartsche ад ст.-франц. targeкруглы скураны шчыт’ (Булыка, Лекс. запазыч., 68; Борысь, 627).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

касці́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З шырокай, буйной косцю, касцямі. Касцістая фігура. □ На пні прымасціўся Гарвада, Сярэдняга росту, худы, Касцісты і ёмкага складу. Колас. — А мне вы ўяўляліся зусім не такім — сказаў я, паціскаючы касцістую руку Эдуарда Людвігавіча. Хведаровіч.

2. Кастлявы, кашчавы. Была .. [паненка] кволая, бледная, мела тонкія касцістыя рукі і круглы кірпаносы твар. Лупсякоў.

3. З вялікай колькасцю дробных касцей. Касцісты лешч.

•••

Касцістыя рыбы гл. рыба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пука́ты, пукава́ты ’з выступаючымі бакамі’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ, Жд. 2, ТС, Варл.: “reč, što pasiarod taušciejšaja, jak uhare j nadole”), ’пузаты’ (Сл. ПЗБ), пукова́ты, пукна́ты ’выпуклы’ (ТС), пукова́сты ’тс’ (ПСл), параўн. укр. пука́тий ’выпуклы, раздуты, тоўсты’, рус. пука́тыйкруглы, выпуклы, выгнуты’, польск. pękaty ’выпуклы’, ст.-польск. pękata ’цяжарная’. Усё да пук ’выпукласць, выступаючая сярэдняя частка прадмета’ (гл. пук2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́пінак ’малы круглы чалавечак’ (слонім., Нар. словатв.), пупянок ’сасок грудзей’ (карэл., пін., Шатал.), пу́пэнок ’бутон; страўнік у птушак’ (Сл. Брэс.); сюды ж укр. пу́пінок ’бутон; маленькі агурок’, рус. пупёночкы ’саскі грудзей’, пу́пень ’драўляная затычка ў лодцы’. Да пуп (гл.), параўн. паралельныя ўтварэнні балг. пупу́няк ’вельмі малы чалавек; маленькае колца’ (БЕР, 5, 857, ад пуп), макед. пупунок ’пупышка, бутон; каробачка (бавоўны і інш.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арэ́хавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да арэха. Арэхавая шкарлупіна. Арэхавы куст. Арэхавае дрэва. // Прыгатаваны з арэхамі, з арэхаў. Арэхавая мука. Арэхавы торт.

2. Зроблены з драўніны арэха. Арэхавая мэбля. □ Маёр і Жарыкаў трапілі ў невялікую залу: пасярэдзіне стаяў круглы стол, накрыты белай сурвэткай, арэхавы стары буфет займаў ледзь не палову пакоя. Асіпенка.

3. у знач. наз. арэ́хавыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца ляшчына, грэцкі арэх, пекан і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Круглы камяк, шарык, скачаны з якога‑н. мяккага рэчыва. Галушка воску. Качаць сыр у галушкі.

2. толькі мн. (галу́шкі, ‑шак). Страва ў выглядзе дробных клёцак (з мукі або дранай бульбы), прыгатаваных на булёне ці на малацэ. Глядзелі хлопцы як на дзіва, Як дзядзька, цеста замяшаўшы, Качаў галушкі, міску ўзяўшы. Колас. З бульбы ў нас галушкі вараць, Нашу бульбу ўсюды хваляць. Русак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спа́дзісты, ‑ая, ‑ае.

Які паступова, непрыкметна паніжаецца, які мае схіл. Па левую руку на спадзістым беразе стаялі цёмныя кусты. Алешка. Танк, ідучы па спадзістаму дну, стаў паступова апускацца ў ваду. Мележ. / Пра хвалі і пад. Вялізныя спадзістыя валы, падобныя на гарыстыя ўзвышшы, каціліся адзін за адным з прамежкамі амаль што ў паўкіламетра. Лынькоў. // Пакаты. У .. [Пятра Мадэставіча] былі спадзістыя плечы, тлустыя грудзі, што зараслі сівым воласам, і вялізны круглы жывот. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філігра́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да філіграні; выкананы ў выглядзе філіграні (у 1 знач.). Пільц узяў дзверы на ключ, выняў з шафы і паставіў на круглы філіграннае работы столік каля канапы пляшку французскага каньяку і дзве маленькія чарачкі. Васілёнак.

2. перан. Вельмі дакладны, да самых дробязей прадуманы, старанна і тонка выкананы. Артысты могуць здзіўляць, захапляць сваёй дасканалай тэхнікай, філігранным майстэрствам. Сабалеўскі.

3. Такі, на якім маецца філігрань (у 2 знач.). Філігранная папера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каву́н ’расліна сямейства гарбузовых з ляжачымі сцябламі і вялікімі салодкімі пладамі; круглы сакавіты плод гэтай расліны з салодкай мякаццю чырвонага колеру’ (БРС, ТСБМ, Касп., Кіс., Нас.). Укр. кавун, рус. дыял. кавун, польск. kawon, адкуль і чэш. kavon (арх.), н.-луж. kawon. Лічыцца запазычаннем з Усходу; у якасці крыніцы называюць тур. kaun, kavyn ’дыня’, параўн. тат., каз., кыпн. kaun ’кавун, дыня’, уйг., чагат. kaɣun ’дыня’, азерб. gavun, гл. Фасмер, 2, 154.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)