лапа́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Невялікая лапата.
2. Тое, што і лопасць (у 2 знач.).
Лапаткі турбіны.
3. Плоская шырокая косць трохвугольнай формы ў верхняй частцы спіны.
4. Плоскі няспелы стручок гароху ці іншай бабовай расліны.
Лапаткі гароху.
◊
Ва ўсе лапаткі (бегчы; разм.) — вельмі хутка.
Палажыць (класці) на лапаткі — пры дужанні (па)валіць саперніка на спіну, а таксама наогул перамагчы.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
лоб, ілба і (пасля галосных) лба, мн. ілбы́ і (пасля галосных) лбы, ілбо́ў (лбоў), м.
Верхняя надвочная частка твару чалавека або морды жывёлы.
Адкрыты л.
◊
Лоб у лоб (разм.) — насустрач адзін аднаму ісці, сыходзіцца і пад.
У лоб —
1) з фронту, франтальным ударам.
Атакаваць праціўніка ў л.;
2) залішне прамалінейна (разм.).
Спытаць у л.
|| памянш. лабо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.
|| прым. ло́бны, -ая, -ае.
Лобная косць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
ло́каць, ло́кця, мн. ло́кці, ло́кцяў, м.
1. Месца згібу рукі, дзе злучаецца плечавая косць з касцямі перадплечча.
Узяць за л.
Блізка л., ды не ўкусіш (прыказка).
2. Старадаўняя мера даўжыні, роўная прыблізна 0,5 м.
◊
Кусаць (сабе) локці — шкадаваць аб чым-н. упушчаным, непапраўным.
Пачуццё локця — пачуццё сяброўства і ўзаемнай падтрымкі.
|| прым. ло́кцевы, -ая, -ае (да 1 знач.) і лакцявы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
растру́шчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раструшчыць.
2. у знач. прым. Раздроблены, разбіты на дробныя кавалкі. Пад нагу то тут, то там траплялі раструшчаныя кукурузныя пачаткі. М. Стральцоў. Ступіш не так — і загрыміць якая-небудзь бляшанка, пакоціцца ўніз раструшчаная цагліна... Бураўкін. // Пашкоджаны, разбіты (пра косць).
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
кость косць, род. ко́сці ж., ко́стка, -кі ж.;
слоно́вая кость слано́вая косць;
игра́ть в кости гуля́ць у ко́сці;
соба́ка нашла́ кость саба́ка знайшо́ў ко́стку;
◊
ко́жа да кости ску́ра ды ко́сці;
одни́ кости адны́ ко́сці;
косте́й не собра́ть касце́й не сабра́ць;
лечь костьми́ ле́гчы касцьмі́;
кость от кости косць ад касці́;
промо́кнуть до косте́й прамо́кнуць да касце́й;
до мо́зга косте́й да мо́згу касце́й;
пересчита́ть кости пералічы́ць рэ́бры;
и во́рон косте́й не соберёт погов. і груга́н касце́й не збярэ́.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Лады́га 1, лады́ґа, лады́жка ’сцябло расліны’, ’сцябло дудкаватай расліны’, ’сцябло агуркоў без лісцяў’, ’ліст бурака са сцяблом’, ’кветканоснае сцябло цыбулі’ (Жд. 2, Нас., Сл. паўн.-зах.), польск., ст.-польск. łodyga ’сцябло расліны’, ’галоўка з насеннем’, ’сцябло капусных раслін’ (чэш. і славац. lodyha запазычаны з польск. — Махэк₂, 338). Паводле пашырэння лексемы ладыга можна дапусціць яе паходжанне з польскай мовы. Слаўскі (5, 137) мяркуе, што гэта паўн.-слав. лексема oldyga, якая мае той жа корань, што і прасл. oldi/oldy ’лодка’, звязанае з і.-е. *aldh‑ ’выдзеўбаны ствол дрэва, лодка-чайка’. Сюды ж светлаг. лады́га ’вялікі, дарослы хлопец’ і ўкр. лади́га ’луста, акрайчык хлеба’ (семантычныя пераносы паводле падабенства).
Лады́га 2 ’нага ад калена да пяты’, ’галёнка’, лады́жка ’тс’ (Нас.). Укр. сулдыга (< sǫ‑lodyga — гл. Міклашыч, Vergl. gr., 2, 285) ’нага ад калена да пяты’, рус. лоды́га ’заканчэнне галёнкі’, ’шчыкалатка’, ’косць нагі’, ’бабкі’, ’вялікая стана нагі’, ’падваконнік’, ст.-рус. ’падножжа калоны’ (з XII ст.), ’косць для гульні’. Да лады́га 1. Названа паводле падабенства касцей канечнасцей да ствала, сцябла (Слаўскі, 5, 137), параўн. таксама літ. káulas ’косць’ — лац. caulis ’сцябло расліны’, ’рагавы стрыжань птушынага пяра’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Лыста́ ’шпар’ (Бяльк.). Да + ліства > ліштва (гл.), параўн. ням. Leiste ’круг, кант’, ’шляк, аблямоўка’. Слаўскі ж (5, 429) адносіць лексему лыста́ да паўн.-слав. lysta ’галёнка’. Аднак Ондруш (Slavia, 46, 423) указвае, што прасл. lystъ (і lysta) мела першаснае значэнне ’дошка’, а другаснае — ’косць, галёнка’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
раздрабі́ць сов., в разн. знач. раздроби́ть;
р. соль — раздроби́ть соль;
р. косць — раздроби́ть кость;
р. ме́тры ў сантыме́тры — раздроби́ть ме́тры в сантиме́тры
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Аза́рд ’запал’ (Бяльк.), азарт ’тс’ (БРС). Першая форма запазычана (XVII ст.) з польскай мовы (azard, hazard), у якую яно трапіла з французскай. Другая форма ў беларускую мову папала з рускай у найноўшыя часы. Першакрыніца гэтых слоў араб. az‑zahr ’косць для гульні’ Шанскі, 1, А, 53.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
По́каст ’пакост’ (бар., Сл. ПЗБ). Гл. пакост ’тс’. Банькоўскі (2, 682) польск. pokost выводзіць ад дзеяслова pokościć ’пакрыць дрэва палітурай, прыдаўшы фактуру паліраванай косці’, што да kość (гл. косць), параўн. у выразе у одном поко́сце ’ў нязменным стане, выглядзе (пра чалавека)’ (ТС), і покосці́ць ’пакрываць пакостам’ (там жа).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)