сушы́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца сушкай чаго‑н. Пасля дзевятага класа [Коля] кінуў усё і пайшоў на льнозавод сушыльшчыкам. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сямікла́снік, ‑а, м.

Вучань сёмага класа. [Валерка] пасля брата Валодзі, які служыць у радах Савецкай Арміі, — старэйшы ў сям’і, сямікласнік. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фенакі́т, ‑у, М ‑кіце, м.

Спец. Празрысты, бясколерны ці слаба афарбаваны ў вінна-жоўты, ружовы, буры колер мінерал класа сілікатаў.

[Ад грэч. phenax, phenakos — падманшчык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флюары́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Мінерал з класа фтарыдаў, які выкарыстоўваецца ў металургіі, хімічнай, аптычнай і керамічнай прамысловасць плавікавы шпат.

[Ад лац. fluor — цячэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гардэмары́н, ‑а, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі — званне выхаванца старэйшага класа марскога кадэцкага корпуса, а таксама чын (ніжэйшы за мічмана) у флоце.

[Фр. garde-marine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́фелькі, ‑аў; адз. туфелька, ‑і, ДМ ‑льцы, ж.

У заалогіі — прасцейшыя арганізмы класа інфузорый, якія жывуць у прэснай стаячай вадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надво́рны, -ая, -ае.

1. Размешчаны ў межах сядзібы.

Надворныя будынкі.

2. Той, што выходзіць на двор, знадворны.

Надворная сцяна.

3. Тое, што і знешні (у 2 знач.).

Надворная замкнёнасць.

4. Такі, якога яшчэ не паставілі на адкорм (пра свіней).

Надворныя парасяты.

Надворны саветнік — у дарэвалюцыйнай Расіі: цывільны чын сёмага класа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

давучы́цца, -вучу́ся, -ву́чышся, -ву́чыцца; зак.

1. Завяршыць сваю адукацыю, закончыць навучанне чаму-н.

Вайна не дазволіла д.

2. да чаго. Правучыцца да якога-н. тэрміну.

Д. да восьмага класа.

3. да чаго. Працяглай вучобай давесці сябе да якіх-н. непрыемных вынікаў (разм.).

Давучыцца да прытуплення зроку.

|| незак. даву́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэкласава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які страціў сувязь са сваім класам, не прымкнуў да другога класа і не прымае ўдзелу ў грамадска карыснай працы. Дэкласаваны элемент.

[Ад фр. déclassé.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плутакра́тыя, ‑і, ж.

Кніжн.

1. Палітычны лад, пры якім дзяржавай кіруе кучка самых багатых прадстаўнікоў пануючага класа, а народ пазбаўлены правоў.

2. зб. Плутакраты.

[Грэч. plutokratia — панаванне, улада багатых або багацця.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)