Па́пка ’вокладка з картону, скуры і пад. для захоўвання папер, малюнкаў і пад.’ (ТСБМ). Праз рус. па́пка з ням. Pappe ’картон’, якое ад Pappeкаша’, таму што раней слаі паперы звязваліся тоўстай праслойкай клейстара’ (Клюге-Гётце, 431; Фасмер, 3, 201).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўка́шак ’негустая каша’ (КЭС, лаг.). Першая частка слова паў⇉у выніку народнай этымалогіі за па- ў рэгіяналізме + пакашак (< прасл. *pa‑kaš‑ъkъ, дэмінутыўны суфікс якога мае значэнне ’другасны, не стопрацэнтны, падобны’ (Борысь, Prefiks., 53–54). Аналагічна ўтворана пасітак ’рэдкае сіта’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сту́льцы ‘бульбяныя перапечкі’ (шуміл., ігн., Сл. ПЗБ), ‘густая каша з гарохавай мукі, халодная, парэзаная на шматкі’ (Анім. дад.), ‘стоўчаная ў ступе халодная каша з бульбы’ (Гіл.). Рус. пск. сту́льцы ‘пячэнне з гарохавай мукі, слупкі; слупкі квашаніны’. Відаць, ад стульцы ‘брускі’, памянш. да стулы (гл.), параўн. яшчэ рус. стул ‘рэч, тавар, прыпас у выглядзе абрубка або кола’. Арэальнае ўтварэнне, гл. таксама рус. пск. стульца́, сту́льчик, стуле́чек ‘цвёрды, застылы кусочак’, гл. Лутавінава, Псковские говоры, Ленинград, 1979, 35–38, дзе дапускаецца роднасць з літ. stýgti ‘тырчаць, рабіцца цвёрдым’. У сувязі з гэтым нельга выключыць утварэнне ад стуліць (гл.), параўн. сту́льны ‘сціснуты, збіты, густы’ (Ласт.). Параўн. стыльцы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кондёр обл. (жидкая каша из пшена с салом или маслом) куле́ш, род. куляшу́ м.; (похлёбка из пшена с салом и луком) кру́пнік, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

корзи́на ж.

1. кашо́лка, -кі ж., кош, род. каша́ м., ко́шык, -ка м.; (дорожная) карзі́на, -ны ж.;

2. (кузов экипажа) обл. палу́кашак, -шка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сыр-бо́р / отку́да (из-за чего́) сыр-бо́р загоре́лся погов. адку́ль сыр-бо́р загарэ́ўся, з чаго́ (праз што) ка́ша завары́лася; адку́ль усё лі́ха ўзяло́ся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзед¹, -а, М дзе́дзе, мн. дзяды́, дзядо́ў, м.

1. Бацькаў або матчын бацька.

2. Стары чалавек.

Сюды прыходзіў мудры д.

3. Муж (разм.).

Добра каша пры хлебе, добра баба пры дзедзе (прыказка).

Дзед Мароз — казачны стары з сівой барадой, які ўвасабляе мароз і навагодняе свята.

Следам за дзедам — па прыкладзе старэйшых.

|| памянш.-ласк. дзядо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м. (да 2 знач.; разм.).

|| ласк. дзяду́ля, -і, мн. -і, -ль, м., дзяду́ня, -і, мн. -і, -нь, м. і дзяду́ся, -і, мн. -і, -сь, м.

|| прым. дзе́даўскі, -ая, -ае і дзядо́ўскі, -ая, -ае.

Дзедаўская спадчына.

Дзядоўская паходка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Зварыць, прыгатаваць (пра ежу). [Бабка Наста] шчыльна пазавешвала вокны, разлажыла на прыпечку агонь, каб згатаваць вячэру неспадзяваным гасцям. Колас. Кухары хацелі згатаваць суп, а атрымалася каша. Але ўсё роўна елі са смакам. Жычка. // Закіпяціць (пра ваду). — Кінь, галубок. Мы табе лугавых смолак назбіраем, чаборыку. Вось бабка Вікця нам к вечару на тым чаборыку чаю згатуе. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кош (род. каша́) м.

1. корзи́на ж.; луко́шко ср.;

2. (повозка) ку́зов;

3. (на мельнице) ковш;

назва́ўся груздо́м, лезь у к.посл. назва́лся груздём, полеза́й в ку́зов

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плоў ’сярэднеазіяцкая страва з рысу і бараніны з прыправамі’ (ТСБМ). У такім выглядзе — з рус. мовы (плов), у якой існуюць таксама пило́в, пила́в ’тс’, як і ў польск. pilaw, pilaf, — усе да тур. pilav ’крутая рысавая каша’ (Праабражэнскі, 2, 58; Варш. сл., 4, 189; Фасмер, 3, 261).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)