шара́хнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Ад спалоху, нечаканасці і пад. рэзка кінуцца, падацца ўбок. Ваявода і афіцэры, убачыўшы магутную постаць каваля, шарахнуліся назад у вагон. Пестрак. Вырываючы з рук павады, шарахнуліся канчаткова спалоханыя коні. Брыль.

2. Разм. Моцна ўдарыцца, стукнуцца аб што‑н. Ногі ў .. [Кашына] запляталіся. І, як здалося Яўгену, раз ён нават пахіснуўся, шарахнуўся плечуком аб ферму. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аддалі́ць, ‑далю, ‑даліш, ‑даліць; зак., каго-што ад каго-чаго.

1. Перамясціць каго‑, што‑н. на большую адлегласць ад каго‑, чаго‑н. Аддаліць гаспадарчы двор ад жылля.

2. Перанесці, прызначыць тэрмін выканання чаго‑н. на пазнейшы час; адтэрмінаваць. [Валодзю] як бы хацелася аддаліць той момант, якога ён даўно прагнуў, момант спаткання з маці. Чорны.

3. Выклікаць адчужанасць, стаць прычынай адчужанасці. Гэта нязначнае здарэнне канчаткова аддаліла іх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лічы́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Стадыя развіцця некаторых жывёльных арганізмаў (чарвякоў, насякомых, рыб і пад.), калі арганізм ужо вызваліўся ад зародкавых абалонак і вядзе самастойнае жыццё, але адрозніваецца па віду і будове ад канчаткова сфарміраванай жывёліны; жывёльны арганізм на гэтай стадыі.

лічы́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Спец. Частка затвора вінтоўкі, якая замыкае канал ствала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разла́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Адсутнасць адзінства, адпаведнасці, згоднасці. Душэўны разлад. □ Пісьменнік [Янка Брыль] трапна паказаў сацыяльны разлад паміж бацькамі і дзецьмі, разлад, які канчаткова і беспаваротна загубіў бацькоў-мукасеяў. Майхровіч.

2. Нязгода, нелады; раздор. У разладзе, які з прыходам Просі пасяліўся ў Антосевай сям’і, відавочна выяўлялася нейкая памылка: толькі — якая? чыя? Васілевіч. Пакутуючы ад разладу з Лёдзяй, .. [Юрка] цэлую ноч прыдумваў самыя неверагодныя кары сабе і Севу. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыко́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Разм.

1. Давесці да канца, закончыць. — Мы адвагу мусім Несці ў сваім сэрцы. А вайну прыкончым, — Нам усё дадуць. Броўка. // З’есці або выпіць усё да астатку. — А Марыніч, дык той зараз цэлага япрука прыкончыць. Колас.

2. Дабіць каго‑н. канчаткова. Другі воўк толькі мармытнуў нешта ў адказ на віск. Яго дзядуля прыкончыў абушком. Пальчэўскі. Аджа Опермана Алёшка прыкончыў апошнім стрэлам. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскату́рхацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Абудзіцца ад сну. — Пятрусь, уставай! — гукнула старая на печ.. Пятрусь, хоць і глухаваты і спіць яшчэ моцна, раскатурхаўся хутка, сцяміў, у чым справа. Брыль. Язэп доўга не мог раскатурхацца ад сну, і таму Кастусь запрагаў каня сам. Якімовіч. // перан. Выйсці са стану пасіўнасці, разварушыцца. Шнураў канчаткова раскатурхаўся пасля бакала шампанскага, заспяваў «А ў полі вярба», усе падхапілі і дружна праспявалі песню. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дарва́цца 1, ‑рвецца; зак.

Разм. Канчаткова парвацца, знасіцца (пра адзенне, абутак і пад.).

дарва́цца 2, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.

Разм. Атрымаць доступ, дабрацца да чаго‑н. вельмі жаданага, патрэбнага. Пачынкаўцы добра ведалі Сцёпкаву прагу да кніг і, сустракаючы яго з такой ношкай, жартавалі: — Дарваўся ты, Сцёпка, да свайго! Пальчэўскі. Мы ўправіліся з машынай і, змораныя, павалакліся на кухню. Там дарваліся да вады і пілі, пілі і не маглі здаволіцца. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перазімава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак.

1. Пражыць, перабыць зіму, застацца дзе‑н. на зіму. [Галя] канчаткова вырашыла: прабыць яшчэ якое лета, перазімаваць зіму, а на вясну, калі цёпла стане, падацца адсюль. Сабаленка. — Я вы[к]лапатаў на зіму месца ў бараку. На цябе і на сябе .. Народу хоць многа там, але перазімаваць там можна будзе. Чорны.

2. Перанесці зімнюю сцюжу (аб жывёлах, раслінах). Перазімавала ж .. [збажына] пад тоўстай снежнай коўдрай добра — ніводнай вымаклай лапінкі не відаць. Шымук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спра́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. спрах, ‑ла; зак.

Сатлець, збуцвець, ператварыцца ў парахню. Папера спрахла. / у перан. ужыв. Нібы ў сне, прадчуваючы, як зараз канчаткова рухне і спрахне ягонае жыццё, Рыбак пераступіў парог і ўпёрся позіркам у магутную печ-галанку. Быкаў.

•••

Каб ты (ён, яна і пад.) спрах — ужываецца як праклён, вырашэнне крайняй незадаволенасці кім‑, чым‑н. — Цьфу, каб ты спрах, — вылаяўся Тульба. Радкевіч. [Лявон:] — Толькі, от каб яно спрахла, дзе тая паперка? Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́цьма, прыцьмом, прыцьмелі ’аніяк, зусім’ (ТС), прыть‑ MÓM ’поўнасцю, абсалютна’ (Клім.); параўн. укр. притьма, притьмом, притьмо ’як мага хутчэй, неадкладна’; ’надта, моцна, настойліва’; ’зусім, цалкам, поўнасцю, абсалютна, якраз, абавязкова, сапраўды’; ’канчаткова; напэўна, беспамылкова’, рус. дыял. притмом ’раптоўна, неадкладна, немінуча’. Усходнеславянскія арэальныя ўтварэнні на базе *pritęti (гл. прыцяць, цяць), для якіх рэканструюецца праформа *priіьп‑то (Карскі 2 — З, 67; Люканен, Восточнослав. и общ. яз., 119). Формы, што ўзыходзяць да Тв. скл., узніклі на аснове ўспрымання прыцьма як назоўніка або па аналогіі з іншымі прыслоўямі тыпу пры‑ цемкам, параўн. прыгнём ’змярканне’ (Нас.), прытьмом ’вечарам, на змярканні’ (Сл. Брэс.). Не выключаны ўплыў аналагічных формаў прыслоўяў ад прыць, прытны (гл.), параўн. прытном ’вельмі часта; усутыч’ (Стан.), прытнём ’хутка’ (З жыцця).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)