паслуга́ч, ‑а, м.

1. Уст. Слуга. [Хадакі:] — Ды мы, пане, хоць у паслугачы да д’ябла гатовы ісці, абы агораць капейку тую на білеты. Пальчэўскі.

2. Пагард. Той, хто выслужваецца ў каго‑н.; саўдзельнік, памочнік у якой‑н. дрэннай справе. Кулакі з ельніцкіх хутароў, стаўшы паслугачамі акупантаў, нарэшце спагналі сваю ашалелую злосць. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пі́каць1, пі́кнуць ’торкаць, соваць у твар, у нос; гаварыць насуперак, выстаўляць заганы’ (Нас.). Магчыма, в пи́ку ’на злосць каму-небудзь’; польск. pikać, piknąć ’укалоць; парнуць, бадануць’, в.-луж. pikać ’дзяўбсці дзюбай’, ’мармытаць незадаволена’, н.-луж. pikotaś ’паволі, патроху есці’, чэш. píkati ’калоць’, pifka, pivkaзлосць, лютасць, гнеў’, славац. pik, pyk ’прыкрасць, раздражэнне’, славен. píkati ’калоць; джаліць; уядаць’, ’дзяўбсці’, ’патроху есці’, píkec ’дурнап’ян, Datura stramonium’, серб.-харв. имати пи̏к (на некага), макед. има пик (на него) ’ненавідзець’, пикна ’цесна ўкладваць, напіхваць, усоўваць’, пикне ’перапаўняць’, балг. пикнам ’засунуць, запіхнуць’, харв. кайк. pȉkati ’калоць, мацаць’. Прасл. *pikati ’соваць, калоць, джаліць’ (Гарачава, Этимология–1978, 107–108), найбольш блізкае да літ. pỹkti ’зліцца, гневацца’, pykàзлосць’, лат. pîkts ’злы, нядобры, раздражнёны’ (Махэк₂, 448; Мюленбах-Эндзелін, 3, 213; Фрэнкель, 589; Бязлай, 3, 35) < і.-е. *pei̯kʼ‑ ’быць варожа настроеным’ (Каруліс, 2, 47) ці да і.-е. pī̆k(k) ’нешта вострае’, параўн. н.-грэч. πίκα, арам. pică ’гнеў’, pičean ’мярзотнік’, алб. pikkëllój ’засмуціць’, англ. to pick at ’гнявіць’, франц. piquée ’сварка’, ’з’едлівасць’.

Пі́каць2 ’пішчаць адрывіста, коратка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ’падаваць па радыё сігналы дакладная часу’ (шчуч., Сл. ПЗБ), пік! — пра падачу гуку наогул (мсцісл., Нар. лекс.), пі́кыць ’падаваць голас’ (Юрч. СНЛ). Укр. пі́кати ’пішчаць’, рус. пи́кать, пи́кнуть ’пішчаць, падаваць голас’, польск. piknąć, старое pikać ’(за)пішчаць’, ’адклікнуцца’, pik! ’грук, стук!’, чэш. pikat ’ціўкаць’, славац. pik! — гук пры стралянні, параўн. лат. pīka ’плаксівае дзіцё’, ’рачны уюн, пячкур (які выдае піск)’. Гукапераймальнае pi(s)k! (Ільінскі, KZ, 43, 179; Варш. сл., 4, 188; Траўтман, Altpreuß., 338; 398; Фасмер, 3, 260).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сердава́ць ‘адчуваць раздражненне, гнеў на каго-небудзь, злаваць’ (ТСБМ, Нас., Касп., Байк. і Некр., Раст., Шат.), сердава́цца тс’ (Нас.), сердо́ваць ‘тс’ (ТС). Укр. сердува́ти ‘тс’. Дзеяслоў з суф. ‑ова‑ ад се́рдзіць ‘злаваць’ (Нас.), што да прасл. *sьrdati (sę) параўн. укр. се́рдити, рус. серди́ть, рус.-ц.-слав. сръдити, польск. sierdzić się, ст.-чэш. srditi sě ‘шалець, лютаваць’, серб.-харв. срдити се, славен. srdíti se ‘злавацца’, балг. съ́рдя (се), макед. срди (се), ст.-слав. сръдити сѧ ‘раздражняцца’. Звязана з сэрца (гл.), таму што сэрца ўяўлялі як умяшчальню душы, г. зн. і гневу (Фасмер, 3, 605; Махэк₂, 572). Параўн. літ. širdai мн. л. ‘сварка’ < širdis ‘сэрца’; лат. sîrdît ‘раззлавацца’, sirdsзлосць’ і ‘сэрца’ (Фрэнкель, 985). Параўн. таксама серб.-харв. ср́чити се ‘злавацца’, гл. Фурлан у Бязлай, 3, 305. Адваротнае семантычнае развіццё ў ст.-бел. сердоболь (Чацця 1489 г.), якое Карскі (2–3, 101) разглядае як складанае слова з коранем серд‑ (гл. сэрца) і прыдаткам боль (гл. балець), параўн. рус. сердобольный (Фасмер, 3, 605). Параўн. у Насовіча (Нас., 578) супрацьлеглыя значэнні ў слове се́рца (се́рце) — ‘гнеў, злосць’ і ‘прыхільнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

іро́нія, ‑і, ж.

1. Тонкая, скрытая насмешка. Ноткі іроніі. Горкая іронія. Злая іронія. □ Увесь час на .. твары [Івана Пракопавіча] адбіваюцца: то яхідны смех, то злосць, то іронія, то сарказм. Колас.

2. Стылістычны зварот, фраза, слова, у якіх прытворна, з мэтай насмешкі сцвярджаецца супроцьлеглае таму, што думаюць аб асобе або прадмеце.

•••

Іронія лёсу (кніжн.) — аб недарэчнай выпадковасці.

[Грэч. eirōneia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жоўць 1, ‑і, ж.

1. Жоўта-зялёная горкая вадкасць, якую выдзяляе печань у кішэчнік.

2. перан. Раздражненне, злосць. Мой гнеў паволі адышоў і замяніўся на пагарду. — Які падрыў! Якая жоўць! Дудар.

жоўць 2, ‑і, ж.

1. Спец. Жоўтая фарба. Цынкавая жоўць.

2. Разм. Жаўцізна, жоўтае адценне. Заклякочуць буслы ля ракі І жоўцю заквецяцца клёны. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вірава́ць, ‑руе; незак.

1. Утвараць віры, круціць; бурліць. Вада плюскоча і віруе аж ля самых дзедавых ног. Крапіва. Плыт перагарадзіў пратоку, і вада клекатала, віравала. Савіцкі.

2. перан. Бурліць; кіпець. Кроў віруе. Жыццё віруе. □ Гнеў віруе. Помсты мора Захлынае берагі. Дзяргай. Дарэмна Грыбок.. спрабаваў сцішыць людзей — гоман, крыкі, абурэнне, злосць, смех віравалі ў хаце. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сагразі́ць, ‑гражу, ‑грозіш, ‑грозіць; зак.

Абл. Зрабіць што‑н. на злосць каму‑н.; насаліць каму‑н., даняць, дапячы. [Рыгор:] — Але вось наўмысля прыйду, вось каб табе сагразіць... Зарэцкі. [Бялькевіч:] — Ну, думаю, што ж нам у схованкі гуляць? Усё роўна Сімацкі туды мяне пашле. Ды і не хачу, каб ён падумаў, што гэтым можа мне сагразіць. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узлава́цца, узлуйся, узлуешся, узлуецца; узлуёмся, узлуяцеся; зак., на каго-што і без дап.

Увайсці ў злосць, раззлавацца; адчуць незадаволенасць кім‑, чым‑н. Узлаваўся лёкай, схапіў Сцёпку за каўнер ды давай тузаць. Якімовіч. Леўчык нават здзівіўся, што сват так узрадаваўся і павесялеў, замест таго, каб узлавацца на суседзяў. Чарнышэвіч. [Вольга Віктараўна], здаецца, узлавалася па сваю слабасць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узлава́ць, узлую, узлуеш, узлуе; узлуём, узлуяце; зак.

Разм.

1. каго. Увесці ў злосць, раззлаваць. Бацькаў адказ узлаваў маці. Васілевіч. [Ганна] баялася лішнім словам, няўдалым рухам узлаваць затоенага старога. Мележ.

2. Абл. Тое, што і узлавацца. Клемсіха ўзлавала, пачала лаяць .. [Сёмку]. Галавач. Гаварушка ўзлаваў і сам схапіў з плячэй мяшок, перавярнуў яго ўверх сподам і пачаў трэсці. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпомсціць; адплаціць, разлічыцца, расквітацца (разм.) □ звесці рахункі, вымесціць злосць, узяць рэванш

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)