марадзёрстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.

Займацца марадзёрствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

джыгітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

Займацца джыгітоўкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзягця́рства, ‑а, н.

Выганка дзёгцю. Займацца дзягцярствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мецэна́цтваваць, ‑твую, ‑твуеш, ‑твуе; незак.

Займацца мецэнацтвам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нізкапакло́ннічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Займацца нізкапаклонствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фехтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

Займацца фехтаваннем.

[Ад ням. fechten — фехтаваць, змагацца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эквілібрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Займацца эквілібрыстыкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сабатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Дзейнічаць супраць чаго-н. шляхам сабатажу, займацца сабатажам.

|| наз. сабатава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фо́куснічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Рабіць, паказваць фокусы² (у 1 знач.).

2. Займацца якімі-н. хітрасцямі, выдумкамі.

|| наз. фо́куснічанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

франдзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак. (кніжн.).

Займацца франдзёрствам; выказваць незадаволенасць кім-, чым-н. з-за жадання супярэчыць.

|| наз. франдзі́раванне, -я, н.