Ско́пак ‘вядро’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. укр. дыял. скопе́ць, шко́пок ‘дайніца’, польск. skopek, szkopekдраўляная дайніца’. Запазычанне праз польскую мову, у якасці крыніцы прыводзяць ст.-в.-ням. skaph ‘пасудзіна (для вадкасцей)’ (Брукнер, 494–495; ЕСУМ, 5, 279).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калча́н ’скураная або драўляная сумка, чахол для стрэл’ (БРС, ТС, ТСБМ). Ва ўсх.-слав. мовах запазычанне з тат. kolčan ’тс’, гл. Міклашыч, 123; Бернекер, 1, 543. У бел. мове, мяркуючы паводле крыніц, кніжнае запазычанне з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Невялікая, часцей драўляная пабудова для вартаўніка, паставога і інш. Сябры тым часам сквер мінулі, Налева ўгору павярнулі; Тут з будкі стораж іх спыняе: — Куды ідзяце? — сяброў пытае. Колас.

2. Збітае з дошак жыллё для сабакі. Юрка пастукаў у вароты. З будкі выскачыў і, рвучыся з ланцуга, кінуўся да весніц калматы ваўкадаў з ашчэранай пашчай. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лапа́та, ‑ы, ДМ ‑наце; Р мн. ‑пат; ж.

Драўляная ці металічная прылада з дзяржаннем і шырокім плоскім ніжнім канцом для капання, перамяшчэння чаго‑н. Ідзе з лапатай дзядзька з хаты. І адграбае снег заўзята. Колас. Лапата градку ускапала І, нібы люстра, ўся заззяла. Муравейка. // Аб колькасці чаго‑н., змешчанага на лапаце. Лапата пяску.

•••

Грэбці грошы лапатай гл. грэбці.

Хоць лапатай заграбай гл. заграбаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пупны́ ’адросткі пер’яў’ (смарг., Сл. ПЗБ; глыб., ЛА, 1). У аснове слова *пупень, параўн. рус. пу́пеньдраўляная затычка ў лодцы’, паводле Фасмера (3, 408), ад пуп, відаць, пад уплывам асны́, аксны́ ’тс’ (гл.); збліжэнне з пень у пянькі ’тс’. Гл. пупінак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зліза́ць, зліжу, зліжаш, зліжа; зак., каго-што.

1. Зняць што‑н. з якой‑н. паверхні, праводзячы па ёй языком. Злізаць сняжынку з губ. // З’есці што‑н., падбіраючы языком. Злізаць смятану. Злізаць масла з хлеба.

2. перан. Разм. Знішчыць, паглынуць (пра агонь, ваду і пад.). Ранішняя зара заняла ўвесь усход і злізала зоры. Чарнышэвіч. Ад бомбы полымя злізала Усё драўляная ў млыне. Астрэйка.

•••

Як карова языком злізала гл. карова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драбі́ны, ‑бін; адз. драбіна, ‑ы, ж.

1. Драўляная прыстаўная лесвіца. [Хлопцы] залазілі .. [на вышкі] па высокіх драбінах .. праз закотнае акенца. Якімовіч. У хляве было аж пад бэльку сена. Да яе была прыстаўлена драбіна. Пташнікаў.

2. Сялянскія калёсы з рашотчатымі бакамі. У нядзельку раненька, ледзь толькі займала чырвань па ўсходзе, Лабановіч сядзеў ужо на сене ў драбінах і выязджаў з вёскі. Колас. Двор поўніўся людскім гоманам; рыпелі колы ёмістых драбін, бразгала жалеза. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ке́бладраўляная цурка цыліндрычнай формы’, ’дзіцячая гульня (удзельнікі гульні палкай збіваюць кебла)’ (Янк. III). Запазычанне з балт. літ. kebla mušti — дзіцячая гульня — у зямлю утыкаюць галінку, надзяваюць на яе кружок і намагаюцца здалёк збіць яго. Гл. Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 60; Лаўчутэ, Балтизмы, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кла́пан ’прыстасаванне для рэгулявання патоку пары, газу, вадкасці’ (ТСБМ), ’пласцінка, якая закрывае адтуліну, а таксама гузік клавіша ў гармоніку, аргане’ (ТСБМ, Бяльк.), ’драўляная частка кавальскага меха’ (Нар. словатв.). Запазычанне праз рус. клапан з ням. Klappen (мн. л. ад Klappe ’тс’) (Шанскі, 2, 8, 144).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарэ́лка ’талерка, металічны абажур’ (Сцяшк.), ’талерка’ (Ян.; дзятл., астрав., Сл. ПЗБ), тарэ́лка, тары́лка ’фарфоравая ці металічная (раней і драўляная) пасудзіна для яды’ (брэсц., гом., З нар. сл.), тарэ́лка, таре́лка, тарэ́лочка ’неглыбокая міска, талерка’ (Вярэн.). З метатэзай да талерка (гл.) або пазнейшыя запазычанні з рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)